Для далейшага супрацоўніцтва

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Наш раён не толькі прымае замежных сяброў, але і сам актыўна падтрымлівае з імі сувязі.  Так, дэлегацыя Нясвіжчыны на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Іванам Крупко пабывала на святкаванні 444-годдзя з дня ўтварэння Літоўскага горада Радвілішкіса, нашага партнёра.

Акрамя ўдзелу ва ўрачыстасці, несвіжане пабывалі на сустрэчы з гарадской адміністрацыяй, падчас якой адбыўся абмен думкамі і прапановамі аб далейшым развіцці культурнага і дзелавога супрацоўніцтва паміж Радвілішкісам і Нясвіжам.

Наша дэлегацыя таксама наведала шэраг жыццёва важных прамысловых і сацыяльных аб»ектаў, такіх як кацельня на біяпаліве, прадпрыемства па ачыстцы вады для горада,  школа-гімнзія, дом сацыяльнай апекі састарэлых, гарадскі дом культуры, спартыўная арэна, гарадская бібліятэка.

Незабыўныя ўражанні пакінулі ў несвіжан музей дваранскай культуры, дзе кожны год  ў маі мясцовыя жыхары ладзяць свята цюльпанаў, і музей народнага побыту.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.