Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжскі раён лідыруе па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых (50,8 ц/га) у Мінскай вобласці. Услед ідуць Мінскі (45 ц/га) і Клецкі (41 ц/га) раёны.

* * *

Па стане на 26 ліпеня намалот збожжа  на Нясвіжчыне склаў 16844,9 т. 2149 тон намалацілі ў ЗАТ “1 Мая”, 2043,5 т – у ААТ  “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 1964,7 т – у СВК “Агракамбінат Сноў”, 1700,3 т – у ААТ “Новае жыццё”.

* * *

Гаспадаркі раёна прыступілі да лушчэння ржышча. Па стане на 26 ліпеня яно праведзена на 270 га: 143 га – у СВК “Агракамбінат Сноў”, 91 га – у эксперыментальнай базе “Ганусава”, 21 га – у  ААТ “Юшавічы”, 15 га – у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

* * *

У раёне выцераблена  32 га льну:  12 – у ААТ “Новае жыццё”, па 10 – у “Юшавічах” і ў філіяле “Нясвіжскі льнозавод” ААТ “Валожынскі  льнокамбінат”.

* * *

Шматгадовых траў на насенне ўсяго ўбрана 137 га, у тым ліку 44 – у “Юшавічах”, 30 – у “Свеклавічнай”, 26 – у “Ганусава”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.