Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На 11 жніўня ў раёне ўбрана 87 % збожжавых і зернебабовых. Намалочана 105604,5 т зерня. Ураджайнасць  склала 53,5 ц/га. У тым ліку ў СВК “Агракамбінат Сноў” – 71,1 ц/га, ААТ “Новае жыццё” – 60,8 ц/га, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” – 60 ц/га.

***

Сярэдняя выпрацоўка на камбайн па раёне склала 8,5 га, у тым ліку ў СВК “Гарадзея” – 16,5, ААТ “Лань-Нясвіж” – 13,7, ААТ “Грыцкевічы” – 12,4 га. 37 камбайнаваных экіпажаў раёна намалацілі больш за тысячу тон збожжа. 34 вадзіцелі перавезлі больш за тысячу тон збожжа.

***

Саломы звезена 58 % да ўбраных збожжавых. Поўнасцю яе ўбралі ў навуковай доследнай станцыі. 92 % – у эксперыментальнай базе “Свеклавічная”, 86 % – у СВК “Гарадзея”.

Лушчэнне ржышча праведзена на плошчы 2506 га. Найбольш у СВК “Агракамбінат Сноў” (1157 га). 244 га – у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 226 га – у “Юшавічах”.

***

Пад сяўбу азімага рапсу падрыхтавана 122 га глебы, у т.л. 100 га – у ААТ “Лань-Нясвіж”.

Заарана пад азімую сяўбу 893 га. Актыўна вядуць ворыва механізатары ААТ “Лань-Нясвіж” (170 га), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (164 га), “Новае жыццё” (140 га).

***

За дзень было ўнесена 1743 т арганікі пад сяўбу азімых. Гэтую работу вялі: “Сноў” – 1032 т, “Райаграсэрвіс” – 480 т, “1 Мая” – 122 т, “Нясвіжскія Астроўкі” – 109 т.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.