Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Валавы намалот збожжа на Нясвіжчыне склаў сёлета 123018 тон. Ураджайнасць — 54,3 ц/га. Найбольш урадлівымі аказаліся палеткі ў СВК «Агракамбінат Сноў» (71,4 ц/га), ААТ «17 верасня» (62,7 ц/га), ААТ «Новае жыццё» (61,7 ц/га).

***

Па стане на 25 жніўня ў гаспадарках раёна салома ўбрана на  80 % плошчы. З гэтай работай поўнасцю справіліся СВК «Гара-дзея» і ДП «Эскперыментальная база «Свеклавічная».

***

Азімы рапс даў у сярэднім па 31,5 ц/га. Больш высокая ўраджайнасць у СВК «Агракамбінат Сноў» (41,6 ц/га), дзяржаўнай сортавыпрабавальнай станцыі (36,9), ААТ «Лань-Нясвіж» (32,6).

***

У гаспадарках раёна пад сяўбу азімых узарана 5104 га глебы (37 %). Дзённая прыбаўка склала 378 га. Найбольшая — у «Снове» (71 га) і ААТ «Юшавічы» (58 га). 96 % плошчы поля ад неабходнага ўзаралі ў сортавыпрабавальнай станцыі, 73 % — у ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс».

***

Падрыхтавана глеба пад сяўбу азімых: усяго — 428 га, у тым ліку 295 га — у ЗАТ «1 Мая», 133 га — у ДП «Эксперыментальная база «Ганусава».

***

Пад азімыя ўнесена 80203 т арганікі. Найбольшыя аб»ёмы — у «Снове», «Новым жыцці», «Нясвіжскім райаграсэрвісе».

***

Паўкосных і пажніўных траў пасеяна 1143 га. У тым ліку 380 га — у ААТ «Лань-Нясвіж», 196 — у «Снове».

***

На ўмоўную галаву жывёлы ў раёне нарыхтавана па 7,41 ц кармавых адзінак. Найбольш — 12,98 ц — у «Юшавічах», па 12,81 — у сортавыпрабавальнай станцыі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.