Фабрыка свініны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У першым паўгоддзі ў СВК “Аг-ракамбінат  Сноў” атрымана 34889 ц свініны. Гэта на 3833 ц больш, чым за адпаведны перыяд  летась. У тым ліку ў чэрвені атрымалі 5619 ц – плюс склаў  682 ц, рост – 113,8 %.

Павелічэнне вытворчасці свініны ідзе як за кошт  росту прадуктыўнасці (сярэднясутачная прывага на вырошчванні і адкорме склала 641 г – на 8 г болей леташняга), так і за кошт  прыбаўлення пагалоўя (калі летась тут стаяла 30009 свіней, то цяпер – 30204, або рост склаў 100,6 %).

Мяркуючы па тым, як актыўна снаўчане будуюць вытворчыя памяшканні, пагалоўе яшчэ значна  павялічыцца. Напрыклад, узвя-дзенне ў строй трох новых свінарнікаў дасць магчымасць  паставіць у іх 7400 свіней.

Вялікі ўклад у агульную справу ўносіць аператар па дарошчванні парасят Алена Іванаўна Кандыбовіч (на здымку), якая працуе на свінакомплексе з 1985 года. За гэты час зарэкамендавала сябе  як  на-дзейны, добрасумленны работнік.

Цяпер разам з напарніцай  Аленай Яўгенаўнай  Жук яна адказвае  за 3000 – 3100 парасят ва ўзросце  ад аднаго да трох месяцаў. Сярэднясутачныя прывагі на дарошчванні ў Алены Іванаўны складаюць 589  грамаў, або 2916 цэнтнераў за паўгода, што на 194 цэнтнеры больш, чым летась.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.