Гарачая пара ў “Юшавічах”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дырэктара ААТ «Юшавічы» Віктара Азарку і галоўнага агранома Юрыя Тарасевіча мы сустрэлі на палетках гаспадаркі, дзе поўным ходам ішла нарыхтоўка сенажу з траў другога і трэцяга ўкосу.

 Фотография 2

Аляксандр Янскі ўбіраў збажыну ў пары з Анатолем Калесніке-вічам. На камбайне CF-12 іх экіпаж намалаціў 1183,830 тоны збожжа.

Пасля заканчэння жніва Аляксандр Мікалаевіч на трактары МТЗ-82 працаваў з валкаўтваральнікам на варушэнні травы для нарыхтоўкі сенажу. 19 жніўня, калі журналісты «НН» наведалі гаспадарку, была завершана закладка чарговай сянажнай траншэі ля МТФ «Юшавічы».

А ў гэтыя дні А.М. Янскі рамантуе буракаўборачны камбайн «Холмер», на якім не  першы год спраўна ўбірае «салодкі корань». Вельмі хутка прыйдзе час выводзіць тэхніку на бурачныя плантацыі.

Фотография 3

Дзмітрый Петручэня дзесяць гадоў працуе механізатарам у ААТ «Юшавічы». Сваю першую вадзіцельскую катэгорыю атрымаў на базе СШ № 3 горада Нясвіжа.

У гэтым годзе Дзмітрый упершыню паспрабаваў свае сілы на збожжаўборачным камбайне. Намалот склаў амаль тысячу тон.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.