І якасна, і смачна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Тэхнолаг каўбаснага цэха Таццяна Алегаўна Радаман, фармоўшчыкі Сяргей Валер”евіч Елін, Алена Адамаўна Сцекачова (справа налева)

Смачная мясная і малочная прадукцыя з лагатыпам “Агракамбінат Сноў” на прыгожай упакоўцы вядома, напэўна, усім. І выпускаюць яе людзі высокапрафесіянальныя, якія маюць не толькі вялікае пачуццё адказнасці, а і добры густ, творчую  струнку.

Фотография 2

Праводзяцца мантажна-наладачныя выпрабаванні новага цэха  першаснай перапрацоўкі жывёлы. Галоўны інжынер  перапрацоўчай вытворчасці Міхаіл Іванавіч Хамёнка (у цэнтры)  з прадстаўнікамі  нямецкай фірмы “Бансс”. Здымак быў зроблены ў лістападзе 2010 года.

За 6 месяцаў на мясакамбінаце  перапрацавалі 4213,2 тоны буйной рагатай жывёлы, 4883,3 т свіней, 4608,3 т куранят-бройлераў. Атрымалі 2007,7 т мяса-ялавічыны, 3271 т мяса-свініны, 3221,7 т мяса бройлераў. Толькі каўбасны цэх выдаў  “на гара” 3901,3 т прадукцыі. Усё гэта значна больш адпаведнага перыяду 2010 г.

У цэху перапрацоўкі малака за паўгода  перапрацавалі 6067 тон сыравіны. Выпусцілі 5254 т цэльнамалочнай прадукцыі, 440 т – тварагу і тварожнай масы, 21,4 т – масла.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.