Ідзе восень – работ восем

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сярод камбайнераў ААТ “Грыцкевічы” лепшы паказчык на жніве-2011 у фізічным намалоце – у Георгія Пятровіча Закудоўскага. На “Лексіёне” ён намалаціў 1407 тон збожжа.

Цяпер механізатар заняты на нарыхтоўцы кармоў: варушыць валкі скошанай травы, якая ідзе на сянаж і сена. У гаспадарцы ўбрана 409 га траў другога ўкосу, што складае  75 % да неабходнага. За дзень, 24 жніўня, убралі 57 га.

Убіраючы вырашчаны ўраджай, хлебаробы адначасова дбаюць пра будучы. У гаспадарцы заарана пад азімыя культуры 229 гектараў глебы (па стане на раніцу 25 жніўня). Гэта складае 46 % да пасяўной плошчы. Вядуць ворыва механізатары Міхаіл Міхайлавіч Клімовіч на трактары “Фендт” і Дзяніс Віктаравіч Лось на МТЗ-1221. Першы робіць у дзень па 20 га, другі – па 7-8 га.

На асобныя ўчасткі, дзе ёсць патрэба, пад азімыя пачынаюць уносіць цвёрдыя арганічная ўдабрэнні. Іх прадстаіць раскідаць 4 тысячы тон.

Заканчваюць у “Грыцкевічах” уборку саломы. Рыхтуюцца да сяўбы азімых, якую пачнуць першымі днямі верасня.

Механізатар Сяргей Васільевіч Гаспадарык рыхтуе камбайн “Кляйнэ” да ўборкі цукровых буракоў. Галоўны аграном таварыства Іван Міхайлавіч Валетаў паведаміў “НН”, што, згодна з раннімі тэрмінамі ўборкі “салодкага кораня”, яны плануюць выйсці на яе 31 жніўня – 1 верасня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.