Крэда Ванды Сікірыцкай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Прынята на пасаду загадчыка Затур”янскага сельскага клуба».  Такім запісам была адкрыта працоўная кніжка Ванды Сікірыцкай.  Было гэта 7 верасня 1973 года. Ванда Вацлаваўна мела тады толькі сямнаццаць гадоў і дзявочае прозвішча Суднік.

Шмат вады ўцякло з таго часу. Ванда завочна набыла спецыяльную адукацыю. Вялікае і чыстае каханне звязала яе з Іванам Сікірыцкім, мясцовым юнаком, ва-дзіцелем тадышняга калгаса «Слава». У іх сям”і нарадзіліся і выраслі два сыны. Растуць на радасць бабулі ўнучкі. Давялося ёй перажыць і вялікае гора: рана пайшоў з жыцця муж.

І толькі работа заставалася нязменнай. Да камунікабельнай, ад-крытай,  добразычлівай Ванды Вацлаваўны з радасцю ішлі і ідуць і дарослыя, і  дзеці. Аматары сцэны і гледачы. У 1975 годзе ў яе працоўнай кніжцы з”явіўся другі запіс: яна стала ўжо дырэктарам Затур”ян-скага сельскага дома культуры. І працягвала разам з мастацкім кіраўніком Аленай Мікалаеўнай Цвірко, бібліятэкарам Тамарай Міхайлаўнай Ванагель, з прыхільнікамі творчасці ствараць хлебаробам, механізатарам, жывёлаводам добры настрой. На затур”янскай сцэне выступаюць з задавальненнем самадзейныя спевакі, дэкламатары, танцоры. Іх «Чароўны куфэрак» – аматарскае аб”яднанне гульні і забавы для дзяцей – вядомы на ўсёй Міншчыне. Яны ладзяць самыя разнастайныя святы: «Калядкі», «Зажынкі», «Дажынкі», свята вёскі. Творчы калектыў удзельнічае ў розных раённых мерапрыемствах: фестывалях нацыянальных культур, конкурсах творчых сем”яў, маладых і мнагадзетных сем”яў, «Уладар сяла», у свяце «Масленіца». Арганізоўвае ўшанаванне гаспадароў лепшых сядзіб у сваіх вёсках. Традыцыйнымі сталі вечары-партрэты, ушанаванне працоўных дынастый. Асаблівая ўвага прадстаўнікам сталага ўзросту – у Дзень пажылых людзей. Па выхадных тут праходзяць маладзёжныя дыскатэкі, вельмі часта яны – тэматычныя. З моладдзю сустракаюцца педагогі, медыкі. Гэтыя і яшчэ многія іншыя формы работы знаходзяць месца ў паўсядзённых клопатах Ванды Вацлаваўны. Энергіч-            ная, няўрымслівая, яна лёгка знаходзіць агульную мову з кіраўніцтвам мясцовай гаспадаркі – ААТ «Юшавічы», Юшавіцкага сельскага Савета. Яе, як добрага работніка, цэняць у раённым аддзеле культуры.

Іменна таму 13 жніўня, у дзень 55-годдзя В.В. Сікірыцкай, да яе з віншаваннямі прыехалі прадстаўнікі аддзела культуры на чале з яго кіраўніком А.В. Круглікам, прадстаўнікі ААТ «Юшавічы» на чале з дырэктарам В.М. Азаркам, старшыня сельвыканкама А.А. Халопіца, дырэктар Затур”ян-скай базавай школы А.Е. Русак, загадчыца Затур”янскага ФАПа              Г.У. Траякурава і дырэктар Юшавіцкага СДК Т.А. Еўтух. Яны – як калегі, усе мерапрыемствы праводзяць разам, ніколі не дзеляць: гэта – ваша, гэта – наша. Імкненні і мэты ў іх агульныя – працаваць для чалавека.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.