Магчымасць украсці нараджае злодзея

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З наступленнем цёплай пары года  ў раёне значна  пачасціліся выпадкі крадзяжоў веласіпедаў – як дарослых, так і  дзіцячых.

Так, з канца мая да сярэдзіны ліпеня іх зафіксавана ўжо 8. І гэта толькі тыя, дзе  пацярпелыя  падалі заяву ў міліцыю. На самай справе веласіпедаў прападае яшчэ больш.

Гэта просты, але вельмі неабходны ў гаспадарцы транспартны сродак сёння  каштуе 710 тысяч рублёў, таму, зразумела, яго прапажа істотна б”е па сямейным бюджэце.

Таму, паважаныя суграмадзяне, каб не стаць ахвярай несумленнага чалавека, не грэбуйце  элементарнымі правіламі бяспекі: не пакідайце веласіпеды без нагляду і без спецыяльнага замка ля магазінаў, пад”ездаў мнагакватэрных і ў дварах прыватных жылых дамоў.

Невялікае прыстасаванне – велазамок, які каштуе ўсяго 18000 рублёў, – дапаможа вам зберагчы ад крадзяжу  ваш двухколавы транспарт, і тым самым свой  бюджэт – ад незапланаваных страт.

Помніце: магчымасць лёгка ўкрасці нараджае злодзея. А для аматараў пажывіцца чужым дабром нагадваем:  за крадзёж веласіпеда  ім пагражае, гледзячы па абставінах, ад штрафа  да пазбаўлення волі на 4 гады.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.