Маладыя лідары

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 4 жніўня сярод маладых  камбайнераў  першае месца  на жніве ў раёне  ўтрымлівае Аляксей  Шарапа з СВК “Агракамбінат Сноў”. На камбайне “лексіён-480” ён убраў 132 га, намалаціў 965,4 т збожжа.

На другім месцы – Сяргей Касцюкевіч са “Снова”. Камбайнам “Нью Холанд” убраў  111 га, намалаціў 810,5 т збожжа.

На трэцім месцы – Аляксей Тароцька  з эксперыментальнай базы “Ганусава”. Камбайнам “лексіён-550” убраў 179 га, намалаціў 719,2 т.

Сярод вадзіцеляў лідыруе Дзмітрый Міклашэвіч са “Снова”, які на  аўтамашыне МАЗ-555102 перавёз 1359,5 т збожжа. На другім месцы – Юрый  Кірыеня з гэтай жа гаспадаркі. Перавёз 1214 т. Трэцяе месца ў Ігара  Ратомскага з “Ганусава” (1076,9 т).

Аб гэтым рэдакцыі паведамілі ў РК БРСМ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.