… На паляванне — з бульёткай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гісторыя Нясвіжа і магнацкага роду Радзівілаў пастаянна цікавіць  многіх людзей. І не толькі  турыстаў ці гасцей нашага  горада. Нядаўна група  ветэранаў наведала  выставачныя галерэі замка, дзе пазнаёмілася са шматлікімі  экспанатамі. Малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага  музея-запаведніка “Нясвіж” Наталля Гарбатава расказала аб будове і змяненнях у замку з дня яго заснавання (1583 год) і да нашага часу. Гісторыя замка і знакамітага роду  занатавана на старадаўніх картах, схемах і ў кнігах. Цікавыя і наступныя факты:  у Радзівілаў было  50 адмысловых коней, іпадром; у замку – каля 200 пакояў, 180 печаў-камінаў (цяпер – 20); князі першыя  на Беларусі займелі  тры “Форды”; сабралі вялікую бібліятэку (20 тысяч кніг); мелі цудоўную  карцінную галерэю, а пра славутых залатых апосталаў     чулі многія.

Заўжды выклікае цікавасць неардынарная фігура князя Мікалая Сіроткі, стваральніка глобуса (ХVIII), на якім нанесены Нясвіж. Ён жа пакінуў свае шмат-лікія працы па гісторыі і генеалогіі, завяшчаў вучоным карыстацца імі ў замку.

Пазнаёміліся ўдзельнікі экскурсіі і з рэчамі  Радзі-вілаў: рыцарскімі  даспехамі, прыгожым  посудам, слуцкімі паясамі. Сярод іх цікавы экспанат – бульётка (самавар і чайнік у адным  выканнні). Магнаты бралі яе ў паездкі і на паляванні. У выставачнай галерэі змешчаны партрэты многіх прадстаўнікоў роду Радзівілаў – ад Мікалая Чорнага да Антонія Вільгельма. Усё ўбачанае, у тым ліку і адноўлены будынак замка, пакінула ў ветэранаў падчас экскурсіі добрае ўражанне.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.