Першае збожжа — дзяржаве

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нядрэнна падрыхтаваліся да прыёму новага  ўраджаю работнікі Гарадзейскага збожжапрыёмнага  прадпрыемства. Як зазначыў яго кіраўнік Пётр Агейка, працоўны калектыў зрабіў  усё магчымае для таго, каб  прыняць  зерне якасна  і ў сціслыя тэрміны.

Дарэчы, ад зладжанай працы кадраў прадпрыемства залежыць  захаванне даведзенага дзяржзаказу, які складае 23650 тон, у тым ліку 16000 тон пшаніцы, 7600 тон ячменю і 50 тон трыцікале.

Першае збожжа паступіла  на Гарадзей- скае збожжапрыёмнае  ў пятніцу. 120 тон  харчовай пшаніцы  прывезлі з ААТ “Новае жыццё”. Як паказаў экспрэс-аналіз, клейкавіна зерня склала 29  працэнтаў, а натура – 795 г, што ў  параўнанні з 2010 г.  вышэй на 60 грамаў.

Гэты паказчык уплывае на павелічэнне колькасці выхаду мукі і дае нядрэнныя прагнозы на ўраджай пшаніцы.

Па інфармацыі на 26 ліпеня,  Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства прыняло  600 тон пшаніцы. Больш за ўсіх  здалі працаўнікі ААТ “Новае жыццё” – 521 тону, ААТ “Сейлавічы” – 55 тон, ЗАТ “1 Мая” – 24 тоны.

На здымку: працоўны калектыў Гарадзейскага збожжапрыёмнага  прадпрыемства на чале з кіраўніком П.І. Агейкам  (крайні злева)  віншуе дырэктара ААТ “Новае жыццё” А.К. Ратомскага (з караваем) са здачай першых тон збожжа сімвалічным хлебам-соллю.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.