Першы тысячнік

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Упэўнена лідзіруе ў раённым спаборніцтве на жніве-2011 экіпаж  ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” у складзе  старшага камбайнера  Аляксандра Крыўко і камбайнера  Ігара Санько.  У нядзелю іх павіншавалі з намалотам першай  тысячы тон  збожжа старшыня райвыканкама  Іван Крупко, яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Коршун, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш, дырэктар ААТ Юрый Скрыба і яго намеснік па сельскай гаспадарцы Уладзімір Куратнік.

Перадавікам уручылі Падзячнае пісьмо райсельгасхарчу і РК прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі.

На раніцу 2 жніўня  гэты экіпаж  на камбайне «Лексіён-550» занёс на свой рахунак 225 га  ўбранай плошчы, намалаціўшы 1171 тону збожжа.

У цэлым па ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” убрана 813 га, або 60 % плошчы, намалочана 4175 т зерня. Ураджайнасць складае 51,4 ц/га.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.