Разам ці раздзельна?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэта ў граматычным правапісу адказ на дадзенае пытанне, вядома, не адназначны. А вось у камунальнай гаспадарцы, калі размова ідзе пра тое, як трэба — разам ці раздзельна — збіраць бытавыя адходы, месца мае аксіёма, бясспрэчная ісціна: толькі — раздзельна. І нават не таму, што раённаму ўнітарнаму прадпрыемству “Нясвіжская ЖКГ” трэба выконваць план па здачы макулатуры (заданне 2010 года ўжо выканана на 100,1%), зношанай гумы (у 5 разоў), палімерных матэрыялаў (у 3 разы), шкла (81 %), тэкстылю (146 %), а таксама чорных і каляровых металаў. І нават не таму, што неабходна забяспечваць фронт работ прадпрыемствам Беларусі, якія займаюцца перапрацоўкай другаснай сыравіны. Хаця і гэта важна. Глядзець трэба глыбей. Чым больш адходаў ідзе на перапрацоўку, тым меней іх застаецца на паверхні зямлі, тым меншыя плошчы займаюць палігоны ЦБА, тым чысцейшым паветрам мы дыхаем.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.