Робат – сябар чалавека. І не толькі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На новым робатызаваным кароўніку, што пачаў працаваць у СВК «Гарадзея» на малочнатаварнай ферме «Вялікая Лысіца», якой загадвае Людміла Лымар, зараз доіцца 116 кароў, а ўсяго іх тут 186.

Пасля першага паўгоддзя работы акрэсліліся пэўныя вынікі. Так, у сярэднім за адзін дзень робаты атрымліваюць тут 3100 кілаграмаў малака, а надой на адну карову складае 29 літраў у суткі.

На думку старшыні СВК «Гара-дзея» Мікалая Салаўя (фота 1), галоўная выгода новага кароўніка ў тым, што пры мінімальных затратах людской працы ўдаецца дасягаць максімальных вынікаў.

Так, 4 даільныя ўстаноўкі-робаты галандскай фірмы «Lеly astronaut» не толькі забяспечваюць поўнае выдойванне малака, але і абмываюць і масіруюць вымя, вызначаюць колькасць камбікорму, неабходнага для пэўнай жывёліны, фіксуюць дзённую выпрацоўку кожнай каровы, сочаць за асноўнымі паказчыкамі яе фізічнага стану — вагой і здароўем вымені. Пры малейшых адхіленнях ад нормы да справы падключаецца ветурач. Ён аглядае праблемную карову і прымае рашэнне аб неабходнасці яе лячэння.

Яшчэ адзін плюс даення робатамі — надзвычай высокая якасць малака. Яна, як вядома, тым вышэйшая, чым менш малако кантактуе з ад-крытым паветрам. Пры поўнай аўтаматызацыі гэты кантакт зведзены практычна да нуля, і малако ад здаровай каровы паступае адразу гатункам «экстра» ў малочны танк. Калі ж робат фіксуе ў жывёліны нейкія адхіленні, яе малако таксама поўнасцю выдойваецца, толькі ўжо ў асобныя ёмістасці, і затым выкарыстоўваецца для выпойвання цялят.

Можна шмат расказваць пра дасканаласць той ці  іншай тэхнікі, аднак галоўнае — гэта, канешне ж, людзі. Так, усе дадзеныя з робатызаваных даільных установак сцякаюцца ў камп»ютар заатэхніка-селекцыянера Аксаны Бяздольнай, якая, уласна, і кіруе кароўнікам, сочыць за даеннем, кармленнем і ўзнаўленнем статка. Ёй у гэтым дапамагаюць ветфельчар Андрэй Васіляўскас, жывёлавод Зінаіда Матусевіч, аператары Сяргей Лымар (фота 2), Аляксандр Рыкаванаў і Віктар Жодзік.

Фотография 2

Дарэчы, Аксана Яўгенаўна — вопытны жывёлавод з 25-гадовым стажам. Яна можа на ўласным вопыце параўнаць старыя і новая спосабы работы з жывёлай.

— Заўсёды іду на работу з добрым настроем, — адзначыла яна ў нашай гутарцы. — І асабліва радуе тое, што праблемы з-за так званага «чалавечага фактару» амаль выключаны: у робата аднолькава ўважлівы падыход да любой жывёліны. Кожная аднолькава якасна доіцца, абмываецца, корміцца і г.д. Чалавеку застаецца толькі апрацоўваць дадзеныя электронікі і прымаць, кіруючыся імі, адпаведныя рашэнні.

І, без сумненняў, менавіта за такімі высокатэхналагічнымі сістэмамі — будучыня.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.