Смаката са Слуцка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу ў Нясвіжы адкрылася новая гандлёвая кропка – крама “Мясны рад” Слуцкага мясакамбіната. Падчас урачыстага пераразання сімвалічнай чырвонай стужкі кіраўнік ААТ «Слуцкі мясаперапрацоўчы камбінат» Віктар Тамашэўскі зазначыў, што ў краме будзе прапанавана прадукцыя ўласнай вытворчасці камбіната, вытворцаў Мінскай вобласці і лепшых харчавікоў краіны.

 – Кожны пакупнік, я спадзяюся, знойдзе тут тавар па свайму густу на радасць сабе і сваёй сям”і. Дарэчы, кошт прадуктаў вас вельмі парадуе, – сказаў Віктар Яраслававіч.

І сапраўды, улічваючы тое, што гандлёвая канкурэнцыя ў Нясвіжы на высокім узроўні, слуцкія вытворцы прапанавалі пакупнікам якасную разнастайную прадукцыю ўласнай вытворчасці.

Пачэснае права перарэзаць сімвалічную стужку першым было прадастаўлена кіраўніку раённай вертыкалі ўлады Івану Крупко.

У сваіх словах Іван Іванавіч падкрэсліў, што апошнім часам у Нясвіжы павялічылася колькасць гандлёвых кропак. Толькі ў мінулым годзе адкрылася 9 магазінаў і 3 кропкі грамадскага харчавання. Нядрэнна працуе гарадскі гандаль, райспажыўтаварыства, прадпрымальнікі.

Новы магазін Слуцкага мясакам-біната дазволіць несвіжанам пашырыць магчымасці выбару сярод іншых гандлёвых кропак.

Апытаўшы першых пакупнікоў аб іх уражаннях ад крамы “Мясны рад”, мы ўпэўніліся, што гэта гандлёвая кропка зойме  сваё трывалае месца ў шэрагу іншых.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.