Спагадлівыя хлопчыкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Я – пенсіянерка, адзінокая пажылая жанчына. Жыву ў кватэры з пячным ацяпленнм і кожны год вымушана  нарыхтоўваць дровы і брыкет для  зімы. Вось і цяпер, 3.08. 2011 года,  прывезла сваім транспартам 1 тону брыкету, скінула ў адчыненыя  вароты.

Калі пачала маленькай калясачкай  вазіць брыкет у гаспадарчы будынак, у галаву прыходзілі сумныя думкі: калі ж я перавязу гэтую кучу, а што, як надыдзе хмара з дажджом?  Але здарылася нечаканае. Калі я запаўняла сваю каляску брыкетам, да мяне падышлі пяць хлопчыкаў і пачалі дапамагаць. “Так будзе хутчэй, мы будзем вазіць, а вы накладвайце. Толькі дайце яшчэ нам кошык”, – сказалі яны. Праца спорылася, куча брыкету змяншалася. І да пачатку дажджу паліва было пад дахам. Я хлопчыкаў пачаставала пячэннем – яны адмаўляліся больш што браць.

Мае даражэнькія хлопчыкі! Я вам бязмежна ўдзячна за дапамогу. І хачу назваць іх імёны. Гэта – Уладзімір Каралёў,  Андрэй Пяцігор,  Данііл Навіцкі, браты Дзмітрый і  Аляксандр Паўлючэнкі. Спагадлівых, добрых сыноў выгадавалі іх бацькі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.