Святкавалі Купалле

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дрэннае надвор”е  не азмрочыла адпачынак дзяцей, якія сабраліся ў летніку “Вясёлка”, што дзейнічаў на базе Ланскай СШ, бо арганізоўвалі іх цікавы адпачынак прафесіяналы. Так, сумесна  з Ланскім СДК для дзяцей было наладжана фальклорнае свята Купалле, падчас якога  яны спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў разнастайных конкурсах і гульнях. Самыя актыўныя атрымалі прызы, зробленыя выхаванцамі гуртка “Умелыя рукі” пад кіраўніцтвам Наталлі Леўшынай. А напрыканцы свята, ўсіх гасцей чакалі дбайныя гаспадынькі з беларускімі народнымі  стравамі, мачанкай ды аладкамі.

На наступны дзень да школьнікаў завіталі артысты з Нясвіжскага РЦКіА з гульнёва-забаўляльнай  праграмай “У гасцях у Кнопачкі і Кнопы”, якую прадставілі супрацоўнікі ўстановы культуры Таццяна Вайцяховіч і Юлія Івашка, а таксама ўдзельнікі танцавальнага калектыву пад кіраўніцтвам Святланы Панасік і юныя спявачкі з Юшавіч Аляксандра Селянінава і Вераніка Жыгалка. Музычнае суправа-джэнне – Юрыя Гапановіча.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.