Унесены змяненні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пастановай №78 ад 20 снежня 2010 Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь унесены змяненні у СТБ 1389 – 2003 года – «Збудаванні станцыйныя пасажырскія, аўтамабілі, тралейбусы, трамваі». Нагадаем асноўныя патрабавнні да інфармацыйнага афармлення, якія ўведзены з 1 ліпеня 2011 года.

Дапускаецца ўстаноўка на прыпыначных пунктах электронных табло, якое паслядоўна адлюстроўвае нумар маршруту, напрамак  руху і час праходжання аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў у рэгулярных гарадскіх зносінах.

Памеры ўказальнікаў маршрутаў на прыпыначных пунктах па вышыні табліцы можна павялічваць да 950 мм, да змяненняў было толькі 300 мм.

Зменшана мінімальная вышыня, на якую могуць устанаўлівацца ўказальнікі маршрутаў  на прыпыначных пунктах ад 1,5 да 3 м, а было ад 2 да 3 м.

На бакавых паверхнях кузава аўтобуса, на правай і левай дзвярах кабіны грузавога (грузапасажырскага) аўтамабіля, аўтамабіля-цягача ці сядзельнага цягача, на правай і левай пярэдніх дзвярах легкавога  аўтамабіля-таксі наносіцца кароткае найменне перавозчыка, месца яго размяшчэння, нумар спецыяльнага дазволу  (ліцэнзіі)  ці рэгістрацыйны нумар у Транспартным рэестры Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, тэрмін яе дзеяння. Вышыня літараў і лічбаў – не меней 15 мм.

Раней прадугледжвалася поўнае найменне перавозчыка,  у спісе транспарта адсутнічалі сядзельны цягач,  аўтамабілі-цягачы, не прадугледжаны  быў памер шрыфту.

Легкавыя аўтамабілі-таксі павінны быць афарбаваны ў  жоўты колер ці мець па ўсёй даўжыні бакавых паверхняў паласу жоўтага колеру (шырыня  паласы жоўтага колеру на дзвярах – не меней 200 мм), на якую наносіцца адметны знак. Да ўнясення змяненняў шырыня паласы прадугледжвалася 250 мм.

Легкавыя аўтамабілі (з колькасцю пасажырскіх месцаў для сядзення 7 ці 8) і аўтобусы пры выкананні перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах павінны быць абсталяваны інфармацыйнай таблічкай “ЗАКАЗНЫ”, усталяванай у спецыяльнай нішы, прадугледжанай канструкцыяй  пасажырскага транспартнага сродку, пры адсутнасці нішы – у спецыяльным прыстасаванні ўнутры салона за ветравым шклом з правага боку па ходу руху. Памер інфармацыйнай таблічкі “ЗАКАЗНЫ” не меней 200 х 400 мм (вышыня літараў не меней 100 мм, шырыня – не меней 25 мм). Да ўнясення змяненняў дадзенае патрабаванне да афармлення транспартных сродкаў пры выкананні нерэгулярных перавозак пасажыраў адсутнічала.

На рэгулярных гарадскіх і прыгарадных маршрутах дазваляецца адначасовае выкарыстанне электроннага табло і планшэтных указальнікаў маршрутаў. Не дазваляецца прымяненне пярэдняга ўказальніка маршруту (у тым ліку электроннага табло) чырвонага колеру і выпраменьваючага чырвонае святло.

На бакавых указальніках маршрутаў пры выкананні гарадскіх перавозак пасажыраў у экспрэсных рэгулярных зносінах,  акрамя ўказання пачатковых, канчатковых і прамежкавых пунктаў маршруту, неабходна ўказваць памер платы за праезд.

Таблічка з прозвішчам, імем і імем па бацьку вадзіцеля  павінна знаходзіцца не толькі ў салоне аўтобуса, выконваючага рэгулярныя перавозкі пасажыраў, але і ў аўтобусах і легкавых аўтамабілях,  выконваючых нерэгулярныя перавозкі пасажыраў па дагаворах фрахта.

Абавязковай умовай пры ўнутраным афармленні ўсіх транспартных сродкаў, на якіх здзяйсняюцца перавозкі пасажыраў у рэгулярных ці нерэгулярных зно-сінах, акрамя паравозак аўтамабілямі-таксі, для пасажыраў павінна вывешвацца тэхналагічная інфармацыя: нумар тэлефона даверу  286-76-96 Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі   Беларусь.

Зменены памер візітнай карткі вадзіцеля аўтамабіля-таксі, якая ўтрымлівае найменне і тэлефон перавозчыка, фота-здымак, прозвішча, імя і імя па бацьку вадзіцеля. Зараз ён складае 105 х75 мм, раней  памер складаў 200 х 110 мм.

У легкавых аўтамабілях-таксі на бачным для пасажыра месцы  павінна быць замацавана таблічка, на якой указваюцца ўсе  тарыфы для дадзенага аўтамабіля, што выкарыстоўваюцца перавозчыкам :  кошт праезду за 1 км (удзень і ўначы), за межамі горада, кошт абаніравання, кошт пасадкі, прастою, заказу таксі па тэлефоне і другія тарыфныя ўмовы, а таксама прыклад разліку аплаты за праезд некалькімі пасажырамі, (вышыня літар і лічбаў – не меней чым 10 мм). Да ўнясення змяненняў у СТБ 1389 -2003 адсутнічала інфармацыя па кошту праезду за межамі горада, кошт абаніравання, другія тарыфныя ўмовы, не абумоўлены  памер шрыфта.

Паважаныя паравозчыкі пасажыраў і грузаў! За невыкананне правілаў афармлення транспартных сродкаў, згодна  СТБ 1389 -2003 года, вы можаце быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.