Віншуем працаўнікоў сяла з раённым святам дажынак!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Шаноўныя хлебаробы!

Вось і надышоў доўгачаканы дзень — дзень дажынак. Жніво 2011 года паспяхова завершана. Яно стала старонкай працоўнага летапісу Нясвіжчыны.

Сёння я гавару словы вялікай удзячнасці кожнаму, хто добрасумленна працаваў на зямлі, рабіў усё магчымае, каб вырасціць і сабраць ура-джай: з плошчы 22669 га пры ўраджайнасці 54,3 ц/га намалочана 123 тысячы  тон зерня.

Вынікі работы хлебаробаў — гонар усяго раёна. Гэтыя паказчыкі дасягнуты напружанай працай, воляй і прафесіяналізмам земляробаў Нясвіжчыны.

Упэўнены, што працаўнікі Нясвіжскай зямлі зробяць усё магчымае, каб з добрымі вынікамі завяршыць сельскагаспадарчы год і ўнесці дастойны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу раёна, вобласці і ўсёй нашай краіны.

Вялікі дзякуй вам за працу! Мы ганарымся вамі!

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і радасці! Няхай пануюць мір і згода ў сем»ях, грамадстве і на зямлі!

І.І. КРУПКО, старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.