Выканалі паспяхова
У лік дзяржзаказу наш раён здаў на УП “Барысаў КХП” харчовай пшаніцы 16 060 тон, што склала 100,1% да плана. Піваваранага ячменю рэалізавана 4837,8 тоны, у тым ліку ААТ “Крыніца” – 4501,7 тоны, ААТ “Белсолад” – 336,1 тоны. Харчовага трыцікале (на спірт) на РУП “Мінсккрышталь” філіал “Хотаўскі спіртзавод” здадзена 3508 тон, або 100,2% да плана.
Насення рапсу на алей ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” рэалізавана 535,8 тон, што склала 107,2%.
У дзяржаўны матэрыяльны рэзерв ААТ “Мала- дзечанскі КХП” здадзена 234,6 тоны харчовай пшаніцы.