Ёсць на свеце зямля…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэм”ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіч і старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” М.В. Радаман  з галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства, заслужаным работнікам  сельскай гаспадаркі Беларусі У.С. Бабром і аператарам свінакомплексу В.П. Алданавай

У суботу адзначыў свой 60-гадовы юбілей СВК “Агракамбінат Сноў”. На ўрачыстасць сабралася многа гасцей і прадстаўнікоў усіх  сфер дзейнасці  шматгаліновага  сельгаспрадпрыемства.

Прыгожыя, ярка  аформленыя калоны ўсіх падраздзяленняў агракамбіната, а таксама работнікаў  сацыяльнай сферы  аграгарадка, ветэранаў вытворчасці, маладых мам пад гукі зборнага духавога аркестра прайшлі ад Сноўскага  СЦКіА да стадыёна Сноўскай СШ, дзе і адбылося святкаванне юбілею.

Фотография 2

Раздзяліць са снаўчанамі свята прыбылі Прэм”ер-міністр  Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч,  старшыня Мінскага  абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, памочнік Прэзідэнта Республікі Беларусь – галоўны інспектар  па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка, старшыня Нясвіжскага  раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, дырэктар  ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”,  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Крыштаповіч, старшыня камітэта  па сельскай гаспадарцы і харчаванні  Мінаблвыканкама Віталь Грышанаў, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Сяргей Радаман, старшыня Горацкага райвыканкама  Магілёўскай  вобласці Ігар Макар, генеральны дырэктар РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве” Фёдар Прывалаў, першы намеснік начальніка Дэпартамента  па ветэрынарыі і харчовага  нагляду  Рэспублікі Беларусь – галоўны Дзяржаўны  ветэрынарны інспектар Юрый  Піваварчык,  член Савета старэйшын Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Марыя Худая  і іншыя пачэсныя госці.

Фотография 3

Першым слова меў гаспадар  свята, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман.

У сваім невялікім, але ёмістым дакладзе  ён акрэсліў асноўныя вехі развіцця свайго  сельгаспрадпрыемства ад моманту стварэння да сённяшняга дня  і выказаў шчырую ўдзячнасць усім працаўнікам “Снова”, якія, кожны на сваім  участку, стваралі і ствараюць агульны  дабрабыт гаспадаркі.

Фотография 4

Ганаровыя калгаснікі Фаіна Вікенцьеўна Крупіна, Уладзімір Міхайлавіч Дудко, Ніна Міхайлаўна Зарожная, Вольга Казіміраўна Урублеўская

Даніна памяці была аддадзена людзям, якія прысвяцілі  працы на сноўскай зямлі амаль усё сваё свядомае жыццё і пакінулі яскравы след у яе гісторыі –  былым кіраўнікам сельгаспрадпрыемства, Герою Сацыялістычнай Працы Якаву Аляксанкіну і Герою Беларусі Міхаілу Карчміту. Да іх магіл былі ўскладзены кветкі, і ў памяць  усіх , хто стаяў ля вытокаў  гаспадаркі і каваў славу сённяшняга  Снова, была аб”яўлена хвіліна маўчання.

Пасля гэтага Прэм”ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч зачытаў прывітальны ліст  ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, адрасаваны СВК “Агракамбінат Сноў” з нагоды 60-годдзя з дня ўтварэння, і ўручыў яго кіраўніку  гаспадаркі Мікалаю Радаману.

Прэм”ер-міністр таксама ўзнагародзіў Ганаровай граматай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь калектыў  сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агракамбінат Сноў”, яго старшыню Мікалая Радамана, галоўнага агранома Уладзіміра Бабра і аператара свінакомплексу  Валянціну Алданаву. Затым снаўчан павіншаваў  са святам старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, які ўручыў Ганаровыя граматы аблвыканкама Герою Сацыялістычнай Працы Алене Сцепановіч, галоўнаму заатэхніку Мікалаю Чарнеўскаму, вадзіцелю Вячаславу Сырыцу,  трактарысту-машыністу Леаніду Жданюку.

Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь з рук міністра Міхаіла Русага атрымалі намеснік  старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Яўген Здановіч, брыгадзір паляводчай  брыгады Расціслаў Коршун, аграном-насеннявод Уладзімір Хінейка, механізатар Валерый Краўцоў, пенсіянер, кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга   Ілья Даменікан.

18 работнікаў агракамбіната былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, Падзякамі і Падзячнымі  лістамі Нясвіжскага райвыканкама, якія ўручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко.

Фотография 5

Старшыня райвыканкама І.І. Крупко ўручае Ганаровую грамату райвыканкама майстру-будаўніку А.І. Губарэвіч

Снаўчан  прывітаў таксама член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь, дырэктар ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”  Міхаіл Крыштаповіч. Ён узнагародзіў Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь намес-ніка галоўнага бухгалтара Ніну Віннік і пенсіянера Пятра Крайко, які яшчэ нядаўна ўзначальваў працавіты    калектыў птушкафермы.

Ганаровую грамату Мінгарвыканкама атрымаў старшыня гаспадаркі  Мікалай Радаман.

Ганаровымі граматамі РУП “Белнасенне” былі адзначаны  старшы аграном агракамбіната Аляксандр Шаманаў, інжынер-механік Генадзь Плаўсюк, бухгалтар Наталля Белакапыцкая, загадчык склада Сяргей Сідарэнка.

Фотография 6

Ветэранам вытворчасці – пашана і ўдзячнасць

На свяце былі адзначаны і прафсаюзныя актывісты. Так, Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта  прафесійнага саюза работнікаў  аграпрамысловага комплексу з рук старшыні  Рэспубліканскага камітэта Беларускага  прафсаюза работнікаў АПК Ула-дзіміра Навумчыка атрымаў старшыня  прафсаюзнай арганізацыі, намеснік старшыні  па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Слабко.

Ганаровай граматай Мінскага абласнога камітэта  прафсаюза  работнікаў АПК быў адзначаны загадчык  малочнатаварнага комплексу “Сычы” Сяргей Краўчанка, а падзякамі – аператар машыннага даення гэтага комплексу  Леаніда Буян і токар агракамбіната Вячаслаў Шарапа.

Падарункі ад гаспадаркі з нагоды юбілею атрымаў кожны яе працаўнік.

Гасцям і гаспадарам свята таксама быў прапанаваны відэа-фільм, прысвечаны 60-годдзю з дня ўтварэння  сельгаспрадпрыемства. Пасля гэтага  свой творчы падарунак усім  прысутным  уручыла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева.

Фотография 7

Стварыць жа святочны, узнёслы настрой падчас урачыстай часткі мерапрыемства дапамаглі  работнікі ўстаноў культуры нашага раёна, а таксама калектывы  Сноўскага СЦКіА – народны ансамбль народнай песні і танца “Вяночак” і народны ансамбль песні “Акцэнт”.

фотография 8

Пра народны ансамбль народнай песні і танца «Вяночак» Сноўскага сельскага цэнтра культуры і адпачынку ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі

Фотография 9

На свяце было цікава і весела і юным снаўчанам

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.