З высокай якасцю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Камбікормавае прадпрыемства ў СВК “Агракамбінат  Сноў” з”явілася ў 1997 годзе. Дзесяць гадоў працуе  на ім дырэктарам А.А. Марозаў.

– Вытворчасць  камбікармоў за гэты час узрасла  ў 5 разоў – так вырасла  ў гаспадарцы пагалоўе жывёлы і птушкі і іх патрэбы ў нашай прадукцыі, – расказвае  Аляксандр Аляксеевіч. – Старая лінія ўжо не  магла забяспечваць неабходныя аб”ёмы, і два гады назад праўленне гаспадаркі прыняло рашэнне аб будаўніцтве новай лініі. Увялі яе ў строй за 8 месяцаў. Тэндар на пастаўку  абсталявання выйграла тая ж польская фірма “Testmer”, дзе  мы куплялі меха-нізмы падчас мантажу першай лініі. Пры прадукцыйнасці 15 тон грануляванага корму ў  гадзіну, мы сёння закрываем усе пытанні ў забеспячэнні ім пагалоўя свіней, буйной рагатай жывёлы і птушкі, для розных полаўзроставых груп, – па 30-і рэцэптурах. У месяц выпускаем 5 тысяч тон камбікармоў. Па аб”ёмах вытворчасці гэта – сярэдняе прамысловае прадпрыемства.

Сапраўды, камбікормавы завод – як той многастаночнік. Тут  дапрацоўваюць, сушаць зерне падчас уборкі ўраджаю, захоўваюць яго і перапрацоўваюць, уводзячы патрэбныя інгрэдыенты. Камбікорм  выпускаюць высакаякасны, ён адпавядае ўсім параметрам. Каб не было збояў, працэс кантралюе лабараторыя на чале з Г.М. Мычко. Тройчы на кожным працэсе: у пачатку, сярэдзіне і канцы вытворчага цыклу.

Працуюць на камбікормавым 45 чалавек, у тым ліку 40 рабочых.

Сярод лепшых дырэктар назваў аператараў па вырабу  камбікорму Леаніда  Аляксандравіча Бірука і Андрэя Аляксеевіча Сунцова, аператара збожжасушыльнага  комплексу Мікалая Мікалаевіча Рэута, тэхнолагаў Віктара Віктаравіча Вішнякова і Уладзіміра Уладзіміравіча Сасноўскага, аператараў па ўводу кармавых дабавак Галіну Канстанцінаўну Кіклевіч і Святлану Мікалаеўну Навуменка.

Калектыў завода яскрава ўсведамляе, у якой вялікай ступені  залежаць ад яго справы ў  жывёлагадоўлі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.