З юбілеем, Алена Андрэеўна!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2 жніўня Герой Сацыялістычнай  Працы Алена Андрэеўна Сцепановіч адзначыла  70-гадовы  юбілей.

Яна – чалавек ад зямлі. А родная зямля – гэта пах свежай раллі і духмянага сена,  ружовы водбліск світанку, блакіт  валошак у жыце. Гэтая прыгажосць вылілася ў адзіны душэўны парыў, бальзамам узнёсласці лягла на сэрца і засталася там жыць да сённяшніх дзён. З малаком маці дзяўчына  ўвабрала  найлепшыя рысы характару беларуса: сціпласць, памяркоўнасць, працавітасць, пачуццё адказнасці і вялікую любоў да родных мясцін. Дзякуючы гэтаму, яна дабівалася  высокіх паказчыкаў на вытворчасці. Пасля палявых  работ доўгі час працавала на свінаферме “Горны Сноў” калгаса імя Калініна, цяперашняга СВК “Агракамбінат  Сноў”, даглядала матачнае пагалоўе, прымала апаросы, выходжвала маленькіх парасят. У 1976 годзе Алене Андрэеўне  прысвоілі высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы за атрыманне за год  паўтары тысячы парасят – на той  час гэта быў вельмі  высокі  паказчык. Улічваючы, што работа на  свінаферме была ручной, цяжкай, людзі там сапраўды  праяўлялі гераізм.  Андрэеўна, як паважана называюць яе вяскоўцы,  узнагароджана таксама двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума залатымі і бронзавым медалём ВДНГ СССР. У 1980-м годзе яе выбралі  дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, у 1986-м – дэлегатам ХХХ з”езда Кампатыі Беларусі. Яна з”яўляецца ганаровай калгасніцай.  А.А. Сцепановіч прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа”.

Больш за сорак гадоў жыцця прысвяціла Алена Андрэеўна  працы ў “Снове”. І ніколькі не шкадуе, што выбрала, як і яе бацькі, сялянскую долю, якая прынесла ёй і вядомасць, і гонар, і славу.

Алену Андрэеўну ўчора павіншавалі з юбілеем праўленне і прафсаюзны  камітэт гаспадаркі. Павіншавалі дачка Аксана і зяць Іван, якія працуюць тут жа, у агракамбінаце, любімыя  ўнукі Таня і Сярожа, родныя, сябры і знаёмыя.

Да гэтых віншаванняў далучаюцца і журналісты “раёнкі”, якую яна пастаянна выпісвае. Доўгіх і светлых Вам гадоў жыцця, паважаная Алена Андрэеўна!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.