Запрашае “Архідэя”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вялікай папулярнасцю ў снаўчан, і не толькі ў іх, карыстаецца Дом быту “Архідэя”, які знаходзіцца на балансе агракамбіната.

Паслугі пральні вызваляюць у людзей час для іншых спраў і адпачынку. Хімчыстка рэчаў, вырабаў з пяра і пуху дапамагае гаспадыням  хутчэй наводзіць  парадак у доме і ў гардэробе, у прыватнасці. А калі вам  трэба пастрыгчыся, зрабіць  модную прычоску, падфарбаваць вейкі ці бровы, надаць апошнім прыгожую  форму, зрабіць манікюр ці педыкюр – калі ласка. Мясцовыя майстры зробяць вас прыгажуняй.

Кіруе Домам быту  Ірына Зялёнка. Калі я спытала Ірыну Аляксееўну, каго з яе калектыву можна выдзеліць, як лепшых, яна адказала:

– Усе добра працуюць.

І мы вырашылі  назваць усіх. У пральні заняты  Таццяна Шыкава і Марына Лігар. Ірына Лукашова і Алеся  Чухлей – цырульнікі. Хапае работы ў швачак Святланы Бейня і  Галіны Драгамарэцкай, у майстра па манікюру Валянціны Раманейка. Хутка абслугоўвае наведвальнікаў касір-прыёмшчык Наталля Грыцкевіч. Уважліва сочыць  за работай абсталявання  лазне-пральнага  камбіната  слесар Уладзімір Сырыца.

“Архідэя” за гады работы займела пастаянных, удзячных кліентаў. І ветлівым абыходжаннем з наведвальнікамі, і параўнальна невысокімі цэнамі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.