Заслужыў узнагароду Міністэрства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На фота: гэты здымак наш карэспандэнт рабіў падчас святкавання ў агракамбінаце «Сноў» 60-годдзя гаспадаркі. В.І. Краўцоў (у цэнтры) — з міністрам сельскай гаспадаркі М.І. Русым (справа) і намеснікам старшыні СВК «Агракамбінат Сноў» Я.У. Здановічам пасля ўручэння ганаровых грамат Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

 Пад сяўбу азімых культур у СВК «Агракамбінат Сноў» узарана 624 га глебы. Гэта складае 37 %  да неабходнага.

Ударна працуе на падрыхтоўцы глебы механізатар Валерый Іванавіч Краўцоў. Ён займаўся лушчэннем ржышча. Апошнімі днямі заняты на ворыве. На трактары «Нью-Холанд Т-9030» робіць па 40-42 гектары за змену.

Як расказаў карэспандэнту «НН» галоўны аграном прадпрыемства, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Серафімавіч Бабёр, пад азімыя трыцікале і пшаніцу, дзе трэба, уносіцца арганіка — па 60 тон на гектар. Усе палі атрымліваюць мінеральныя ўдабрэнні: фосфар і калій уносяцца згодна з разлікамі. Запраўляе глебу «мінералкай» механізатар Іосіф Вацлававіч Наркевіч.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.