ЖНІВО-2011: СПРАВЫ МАЛАДЫХ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёлета на збожжавай ніве Нясвіжчыны працавалі 21 мала-  дзёжны камбайнавы экіпаж і 3 маладыя камбайнеры па адным.

На адвозцы збожжа былі заняты 17 вадзіцеляў.

Моладзь упэўнена прыходзіць на змену старэйшаму пакаленню. Летась удзельнікаў жніва сярод яе было менш.

Так трымаць!

Лепшага намалоту збожжа сярод маладых камбайнераў Нясвіжчыны дабіўся сёлета Аляксей Шарапа з СВК “Агракамбінат Сноў”. На камбайне “Лексіён-480” ён намалаціў 1598,895 т збожжа.

Аляксей закончыў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, працуе ў “Снове” інжынерам па цеплафікацыі. У час гарачай уборачнай пары не першы год садзіцца за штурвал камбайна.

Важкі ўклад

У мінулую субботу адсвяткавалі дажынкі-2011 хлебаробы ААТ “Юшавічы”. На жніве, побач са старэйшымі таварышамі, працавалі тры маладзёжныя экіпажы. Найлепшага паказчыку дабіўся экіпаж старшага камбайнера Дзмітрыя Стульбы

і камбайнера Віталія Цвірко. Яны намалацілі 1297,7 тоны збожжа. А малады вадзіцель Дзмітрый Плакса перавёз на МАЗе 1097,3 тоны збожжа.

Тоны Ігара Лашчэўскага

Другі год удзельнічаў у жніве малады вадзіцель ААТ “1 Мая” Ігар Лашчэўскі. Перавёз ад камбайнаў 1204 тоны збожжа. Летась яго выпрацоўка за гэты перыяд склала 705 тон. Маладому чалавеку прыемна і радасна, што родная зямля аддзячвае хлебаробам за добры догляд усё большым ураджаем: летась з кожнага гектара сабралі па 57,2 ц/га збожжавых і зернебабовых, сёлета – па 59 ц/га.

Пасля заканчэння жніва-2011 яго МАЗ-555142 памяняў маршрут “поле – збожжаток” на іншыя. Ігар Лашчэўскі адвозіў збожжа на прыёмныя пункты (святая справа хлебароба – выканаць план паставак), перавозіў пясок, выконваў іншыя работы.

Сярод маладых вадзіцеляў-першамайцаў ён сёлета вы-дзеліўся асабліва.

Удалы дэбют

Новенькі збожжаўборачны камбайн КЗС-1218-10 малады камбайнер Мікалай Кісун з ААТ “Сейлавічы” атрымаў 22 чэрвеня гэтага года. Месяц пайшоў на агляд, прафілактыку, і 21 ліпеня Мікалай вывеў машыну ў поле. Памочнікам да яго прыйшоў малодшы брат Сяргей. Абодва – першы сезон на жніве. Тым не меней, дырэкцыя таварыства даверыла маладым людзям новы камбайн: усе ведаюць акуратнасць, добрасумленнасць Мікалая, які летась пачаў працаваць у гаспадарцы механізатарам. Такі ж талковы і яго напарнік. Тэхніку глядзяць, берагуць. І наогул, гэтую сям”ю добра ведаюць у Сейлавічах: хлопцы свае, мясцовыя, іх бацька тут працаваў механізатарам.

Першы блін у братоў не выйшаў камяком. Наадварот, у катэгорыі аднатыпных камбайнаў яны ў сваім таварыстве выйшлі на жніве на першае месца. Намалацілі 1329 тон збожжа, убралі 240 гектараў пасеваў.

– Выдатна працавалі, – аднадушна лічаць спецыялісты прадпрыемства.

У мінулым годзе сям”і Мікалая Кісуна выдзелілі новы дом. У яго з жонкай Таццянай падрастаюць два сыночкі. Таня, якая працавала дыспетчарам, цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. А Мікалай працуе – каб зарабіць грошай для сям”і, каб ім ганарыліся сыны, як падрастуць, каб хлопчыкі ведалі, якой пачэснай і адказнай з”яўляецца праца на зямлі.

У надзейнай звязцы

Сёлета ў ААТ “17 верасня” ўдзел у жніве прымаў новы камбайнавы экіпаж. Старшы камбайнер Аляксандр Дземідовіч ужо мае пэўны вопыт – ён убіраў збажыну чацвёрты раз. Яго напарнік, камбайнер Ігар Поляк, выйшаў на збожжавую ніву ўпершыню. А механізатарам у роднай гаспадарцы адпрацаваў год, пасля заканчэння Навамышскага прафесійнага ліцэя.

Маладзёжны экіпаж вераснёўцаў убраў 139,1 га, намалаціў 872,8 т збожжа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.