Зваротная сувязь

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Штомесяц каля  сотні пісем прыходзіць у рэдакцыю «Нясвіжскіх навін». У іх  нашы няштатныя  аўтары інфармуюць  пра дзейнасць тых сфер, у якіх  яны працуюць, ці паведамляюць  пра цікавыя моманты  свайго жыцця.  Ёсць і такія звароты, як пісьмовыя, так і вусныя, што патрабуюць  умяшання рэдакцыі.

Так, да нас  прыйшло пісьмо, у якім быў апісаны  факт  некарэктных паводзін адной з касіраў  аўтастанцыі “Нясвіж”. Копія пісьма і рэдакцыйнае  ўведамленне былі  дасланы ў філіял  “Аўтамабільны парк № 8” г. Нясвіжа. Пісьмовы адказ  рэдакцыі даў дырэктар аўтапарка А.Я. Ксенжык. Ён паведаміў, што касір  папярэджана  аб недапушчальнасці  такіх паводзін, а з усімі касірамі  аўтастанцыі “Нясвіж” праведзена растлумачальная работа па выкананні “Службовай інструкцыі  касіра”.

У рэдакцыі пастаянна дзейнічае “гарачая лінія”. На яе ў гэтым годзе  патэлефанавалі  10 жыхароў Нясвіжа і  раёна. 7 з іх  узнялі сацыяльна-бытавыя тэмы, два – па незадавальняючай рабоце ЖКГ, адзін – па пытаннях сувязі.

Па адным тэлефаванні на месца выехаў  фотакарэспандэнт “раёнкі”. Матэрыял з фотаілюстрацыямі  надрукаваны ў № 52-55 ад 25.03.2011 г.

Па ўсіх зваротах на “гарачую лінію” атрыманы як пісьмовыя, так і вусныя адказы службовых асоб, якія  перададзены  аўтарам зваротаў.

Адказ намесніка дырэктара па добраўпарадкаванні і  шматгаліновых паслугах  раённага ўнітарнага прад-прыемства “Нясвіжская ЖКГ” А.М. Івашкі  апублікаваны ў “НН” № 60 ад 6.06.2011 г.

У крытычным матэрыяле “Цудоўны настрой і дадатковы заробак” (“НН” № 102-105 ад 10.06.2011 г.) намесніка галоўнага рэдактара Івана Труханаўца гаворка ішла аб тым, што жыхарам горада  і раёна было  б вельмі  зручна падчас штогадовага праекта  тэлеканала АНТ -“Музычныя вечары ў Мірскім замку” – трапіць  на канцэрты ў Мір і вярнуцца з іх на аўтобусе  нясвіж-скага “Аўтапарка  № 8”.

У сваім адказе  рэдакцыі дырэктар філіяла  “Аўтамабільны парк № 8” г. Нясвіжа А.Я. Ксенжык паведаміў наступнае:  “Філіял “Аўтамабільны парк № 8″ г. Нясвіжа ажыццяўляе прыгарадныя, гарадскія і  міжгароднія перавозкі, згодна з  атрыманай ліцэнзіяй і зацверджаным раскладам, – начныя перавозкі не ажыццяўляюцца”.

Вялікі жаль. Бо ў Год  прадпрымальніцтва  хацелася б, каб больш  прадпрымальнасці  і разваротлівасці было не толькі ў  “прыватнікаў”, а і ў арганізацый – прадстаўнікоў сферы абслугоўвання насельніцтва.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.