…І павышэнне якасці жыцця

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У парадак дня восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь было ўключана каля 90 пытанняў, 24 законапраекты прыняты ў першым чытанні, 59 – у другім, у тым ліку 38 – аб ратыфікацыі міжнародных дагавароў. Да ведама прынята 7 дэкрэтаў Кіраўніка дзяржавы. Цэнтральнае месца займала эканамічная праблематыка, перш за ўсё пытанні, якія патрабуюць рашэння ў адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гады і Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4. Так, праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў  на яе і здзелак з ёй” дапоўнены нормай аб тым, што перад ажыццяўленнем здзелак з зямельнымі ўчасткамі, капітальнымі збудаваннямі, незавершанымі закансерваванымі капітальнымі збудаваннямі, машына-месцамі, павінна быць ажыццёўлена дзяржаўная рэгістрацыя змен гэтага прадпрыемства ў сувязі з выключэннем з яго складу адпаведнай нерухомай маёмасці ці маёмаснага права на яго. Гэта дазволіць упарадкаваць ажыццяўленне здзелак у адносінах да прадпрыемстваў, абараніць правы і законныя інтарэсы інвестараў, прадухіліць судовыя спрэчкі ў адносінах да аб”ектаў нерухомай маёмасці, якія ўваходзяць у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу. Законапраект допоўнены палажэннем, у якім даецца азначэнне паняцця “машына-месца”, якое ўводзіцца ў якасці самастойнага аб”екта нерухомай маёмасці.

У ходзе работы сесіі  прыняты праект Закона “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”. Мэта законапраекта – абараняць правы і інтарэсы аўтараў твораў і выканаўцаў, гарантаваць ажыццяўленне маёмасных правоў праваўладальнікаў, спыняць незаконнае выкарыстанне аб”ектаў аўтарскага права і сумежных правоў і ў той жа час садзейнічаць інфармацыйнаму забеспячэнню грамадзян і грамадства ў цэлым. Упершыню ў нашым заканадаўстве даецца механізм функцыянавання сістэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых  праваўладальнікаў (напрыклад, для выплаты ўзнагароджання за карыстанне іх творамі), у выпадках, калі практычнае ажыццяўленне правоў у індывідуальным парадку выклікае цяжкасці. Прадугледжана права наймальніка, які валодае выключным правам на службовы твор, уносіць у гэты твор змяненні, скарачэнні і дапаўненні, якія выкліканы неабходнасцю адаптацыі твора да канкрэтных умоў яго выкарыстання, без атрымання  на гэта згоды аўтара службовага твору. З мэтай забеспячэння прававой аховы пастаноўкі рэжысёраў-пастаноўшчыкаў спектакляў гэты аб”ект уключаны ў пералік аб”ектаў сумежных правоў. Прадастаўляецца магчымасць аўтарам і іншым праваўладальнікам у якасці ахвяравання ці дарэння перадаваць бязвыплатна творы літаратуры і мастацтва, перадаваць правы на іх музеям, бібліятэкам, іншым установам на карысць усяго грамадства. Такім чынам, можна канстатаваць, што праект Закона стварае дадатковыя стымулы для аўтараў, фарміруе прадпасылкі для таго, каб у айчынную навуку і культуру больш актыўна прыцягваліся новыя творчыя і інтэлектуальныя сілы, а аб”екты аўтарскага права дынамічна ўключаліся ў эканамічны абарот.

Артыкулы Грамадзянскага, Гаспадарчага працэсуальнага і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць парадак арганізацыі і правядзення таргоў, дапоўнены нормамі, якія прадугледжваюць: неабходнасць дадатковага размяшчэння паведамленняў аб таргах у глабальнай камп”ютарнай сетцы Інтэрнэт; парадак прызначэння і правядзення паўторных таргоў; удакладненне выпадкаў, калі таргі  не адбываюцца; калі таргі не адбыліся з прычыны таго, што заяўка на ўдзел у іх пададзена толькі адным удзельнікам, магчымы продаж прадмета таргоў гэтаму ўдзельніку пры яго згодзе па пачатковай цане, павялічанай на 5 %; вызначэнне пачатковага кошту маёмасці, якая прадаецца па рашэнню суда, праводзіцца толькі дзяржаўнымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць; пакрыццё выдаткаў на арганізацыю і правядзенне таргоў ажыццяўляецца пакупніком, пры гэтым сума ўнесенага задатку ўлічваецца ў кошт выканання абавязацельстваў па дагавору, які заключаецца па выніках аўкцыёну ці конкурсу.

Задача стварэння камфортных умоў для бізнесу патрабавала карэкціроўкі асобных пытанняў судаводства. Праектам Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў  у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення прававога механізму перагляду судовых пастаноў” прадугледжваецца ўвядзенне інстытута нагляднай праверкі законнасці і абаснаванасці пастаноў Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь шляхам іх перагляду Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць усе суддзі Вярхоўнага Суда, старшыні абласных (Мінскага гарадскога), Беларускага ваеннага судоў. Увядзенне нагляднай інстанцыі дазволіць больш поўна выкарыстаць унутрыдзяржаўныя сродкі абароны правоў і свабод кожнага. Устаноўлены законапраектам механізм перагляду судовых пастаноў закліканы забяспечыць выяўленне і ўхіленне магчымых судовых памылак, якія дапушчаны на папярэдніх стадыях судовага          разгляду.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб трацейскіх судах” распрацаваны з мэтай далейшага развіцця і павышэння эфектыўнасці прымянення ў Рэспубліцы Беларусь інстытута дасудовага трацейскага разбору, скарачэння колькасці зваротаў у суды, забеспячэння больш шырокага выкарыстання альтэрнатыўных спосабаў вырашэння спрэчак паміж любымі суб”ектамі права. Законапраектам прадугледжваецца замацаванне прававых і арганізацыйных асноў дзейнасці трацейскіх судоў у Рэспубліцы Беларусь. У прыватнасці, законапраектам вызначаюцца: парадак утварэння трацейскіх судоў, змест і форма трацейскага пагаднення; патрабаванні да трацейскіх суддзяў; пытанні, якія датычацца фарміравання складу трацейскага суда, адвод трацейскага суддзі; кампетэнцыя трацейскага суда; спыненне яго паўнамоцтваў; прынцыпы трацейскага разбору; правы і абавязкі бакоў, а таксама парадак узбуджэння трацейскага разбору; прадстаўленне бакамі доказаў і іх даследаванне судом; парадак прыняцця судом рашэнняў; выдаткі, якія звязаны з трацейскім разборам, і парадак іх размеркавання паміж бакамі.

Акрамя гэтага, праектам Закона рэгламентуюцца пытанні абскарджання і адмены рашэнняў трацейскага суда, вызначаецца парадак выканання рашэнняў трацейскага суда, у тым ліку прымусовага выканання.

Дадатковы імпульс  нададзены і развіццю сістэмы сацыяльнага партнёрства. Умацаваны статут прафсаюзаў, удакладнены іх паўнамоцтвы па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян. Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб прафесійных саюзах” накіраваны на далейшае  ўдасканаленне і развіццё форм і метадаў узаема-дзеяння прафсаюзаў, наймальнікаў і органаў дзяржаўнага кіравання. Законапраект дапоўнены палажэннем аб парадку ўступлення ў прафесійныя саюзы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Прадоўжана аптымізацыя адміністрацыйных працэдур, у прыватнасці, у такой сферы гаспадарчай дзейнасці, як  абыходжанне з аб”ектамі расліннага свету. Прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абыходжання з аб”ектамі расліннага свету”. У артыкуле 37 Закона прадугледжваюцца нормы, якія ўстанаўліваюць выпадкі, калі для  выдалення аб”ектаў расліннага свету неабходна атрымаць дазвол мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а таксама выпадкі, калі не патрабуецца атрыманне такога дазволу. Гэтыя нормы будуць распаўсюджвацца і на перасадку аб”ектаў расліннага свету. Таксама для грамадзян прадугледжваецца магчымасць ажыццяўляць сенакосы і выпас жывёлы на землях запасу, калі мясцовымі і распарадчымі органамі не ўстаноўлена забарона на гэтыя віды работ на ўказаных месцах. Законапраект дазволіць спрасціць парадак карыстання аб”ектамі расліннага свету, зменшыць колькасць адміністрацыйных працэдур па пытаннях прадастаўлення права карыстання аб”ектамі расліннага свету, установіць канкрэтны механізм ажыццяўлення кампенсацыйных пасадак і кампенсацыйных выплат кошту выдаленых, перасаджаных аб”ектаў расліннага свету.

Да ліку важнейшых вынікаў сесіі неабходна аднесці рашэнні па стварэнні прадпасылак для нарошчвання экспартнага патэнцыялу. Ратыфікавана больш 20 міжнародных пагадненняў, якія накіраваны на развіццё Мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расіі, умацаванне двухбаковых эканамічных сувязей.

Цяпер у Палаце прадстаўнікоў на разглядзе знаходзіцца даволі аб”ёмны блок законапраектаў, прысвечаных сацыяльнай тэматыцы. Агульным для іх з”яўляецца арыентацыя на павышэнне якасці жыцця. Прадаўжаецца работа над праектам Жыллёвага кодэкса. Закранаючы інтарэсы практычна кожнага грамадзяніна, ён аказвае сур”ёзны ўплыў на развіццё многіх сфер жыцця грамадства і дзяржавы. У цэнтры ўвагі знаходзіцца замацаванне правоў уласнікаў жылля. Спрасціцца парадак пераводу жылых памяшканняў у нежылыя і наадварот, больш празрыстай стане сістэма аплаты жыллёва-камунальных паслуг. Вызначана кола пытанняў у сферы аховы здароўя, якія чакаюць свайго рашэння. Вядзецца работа над шэрагам законапраектаў: “Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх прымяненні”, “Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі”, “Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека і гарантыях правоў грамадзян, якія маюць такія захворванні”. Сёння запатрабаваны жыццём папраўкі, якія ўносяцца ў Кодэкс аб шлюбе і сям”і. Праводзіцца карэкціроўка базавага закона ў галіне культуры. Неабходна стварыць умовы для пераходу да дзяржаўна-прыватнага партнёрства пры фінансаванні кінавытворчасці, забяспечыўшы пры гэтым прадпасылкі для стварэння высокамастацкага беларускага кіно. Гэтыя пытанні знаходзяць адлюстраванне ў законапраекце “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь”. Шэраг пытанняў  разглядаецца ў сферах нацыянальнай бяспекі, забеспячэнні законнасці і правапарадку. Ва ўмовах адкрытасці эканомікі, узмацнення міграцыйных працэсаў важнае значэнне надаецца праекту прынцыпова новага Закона “Аб процідзеянні гандлю людзьмі”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.