Піянерыя – наперад!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Піянер – гэта той, хто ідзе наперад, смела глядзіць у будучыню.

На рахунку гэтых рабят шмат добрых спраў. Сярод іх дапамога пажылым людзям, вывучэнне і ахова помнікаў гісторыі і культуры, клопат аб экалагічным становішчы Радзімы.

13 верасня Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначыла чарговы Дзень нараджэння. З гэтай нагоды ў ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа” прайшло свята піянерыі. Пачалося яно з урачыстай лінейкі, на якой, акрамя членаў гэтай арганізацыі, прысутнічалі і будучыя піянеры – акцябраты, якіх захапіла святочная атмасфера. Яны так і парываліся аддаць салют, калі ўносілі сцяг дружыны пад гукі горна і барабана.

Віншаванні рабяты прымалі ад дырэктара ўстановы адукацыі Н.П.Бавы, старэйшай піянерскай важатай Р.М.Мацкевіч, прадстаўніка падшэфнай гаспадаркі –  намесніка дырэктара ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” па ідэалагічнай рабоце Ж.В. Крывашэй.

Сярод гасцей на свяце прысутнічалі С.А. Мігаль – дачка загінуўшага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, М.А. Целяховіч – ветэран працы, узнагароджаная шматлікімі працоўнымі ўзнагародамі, дачка загінуўшага за Радзіму. Марыя Арсенцьеўна – бабуля школьніка, які толькі ўступіў у гэтую арганізацыю. Яна і павязала ўнуку гальштук.

Фотография 2

Госці ўспомнілі пра сваё піянерскае дзяцінства, далі парады і наказ маладому пакаленню.

Затым рабяты расказалі вершы аб дзяцінстве, Радзіме, згадалі законы, па якіх жывуць сапраўдныя піянеры. А з вуснаў пяцікласнікаў упершыню прагучала ўрачыстае абяцанне: “Любіць сваю Ра-дзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым…”

Права павязазаць гальштукі  атрымалі С.А. Мігаль, М.А. Целяховіч, Ж.В. Крывашэй, Н.П. Бава, а таксама старэйшыя піянеры.

Пасля правя-дзення ўрачыстай лінейкі усе былі запрошаны ў актавую залу для ўдзелу ў інтэлектуальна-пазнаваўчай праграме “Краіна Піянерыя”. Тут вучні змаглі не толькі праявіць свае здольнасці, але і атрымаць шмат новай і цікавай інфармацыі. Завяршылася свята ўзнагароджваннем пераможцаў.

Наперадзе ў піянерскай дружыны ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа” шмат новых спраў, дасягненняў, перамог. Пажадаем ім шчаслівага шляху!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.