Макашоўская прыгажосць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхарка Макашоў Валянціна Фёдараўна Абрамовіч 38 гадоў адпрацавала фельчарам-акушэрам, загадвала Янчыцкім  ФАПам. Клопатаў, турбот аб здароўі вяскоўцаў было шмат. А вось калі пайшла на пенсію, з”явілася магчымасць больш часу аддаваць  захапленню – кветкаводству.  На пытанне “Якія  кветкі  самыя любімыя?” наша суразмоўца адказвае: “Усе харошыя”. Так, і ружы, і лілеі, і цыніі, і начная прыгажуня, і аксаміткі па-свойму радуюць вока, грэюць душу, выклікаюць  пачуццё пяшчоты.

Іх дом № 13  на вуліцы Цэнтральнай стаіць на людным месцы:  побач – аўтобусны прыпынак, могілкі з каплічкай. І мясцовых жыхароў, і прыезджых бывае шмат. І ўсе звяртаюць увагу  на гэты акуратны, пафарбаваны дом, на яркі, багаты кветнік, цікавы дызайн.

На Нясвіжчыну Валянціна Фёдараўна, ураджэнка Клецка,  прыехала пасля заканчэння медвучылішча. У 19 гадоў выйшла замуж за мясцовага вадзіцеля Уладзіміра Абрамовіча. І сама стала мясцовай. Сваёй дабрынёй заслужыла павагу вяскоўцаў.  Яе высокі медыцынскі прафесіяналізм  запатрабаваны і цяпер. Калі хто  звяртаецца па дапамогу – не адмаўляе. А потыў зноў ідзе ў агародчык.

– Уладзімір Вікенцьевіч дапамагае вам у кветніку? – спыталі мы.

– Не. У яго – агарод, рыбалка. А кветкі – мае. Дзевяты год  займаюся іх вырошчваннем. Глянеш у двор – і душа радуецца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.