Робім запасы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Актыўна ўдзельнічалі  ў асеннім кірмашы, што прайшоў у мінулую  суботу на цэнтральным рынку Нясвіжа, сельгаспрадпрыемствы і гандлёвыя арганізацыі  раёна. СВК “Агракамбінат Сноў” традыцыйна гандляваў прадукцыяй сваёй перапрацоўкі. ЗАТ “1 Мая”, ААТ “Лань-Нясвіж” і райспажыўтаварыства – свежым мясам. Акрамя таго, ланцы прывезлі на продаж парасят.  ААТ “Грыцкевічы”, “Новае жыццё”, “17 верасня”, “Нясвіжскія Астроўкі”, “Сейлавічы”, “Юшавічы”, ЗАТ “Росіч” і ДП “Эксперыментальная база “Ганусава” – гародніну, бульбу і збожжа. Прадаўцы з “Нясвіжскіх Астровак” і “Ганусава” прапанавалі таксама  мёд,  а Нясвіжскай сортавыпрабавальнай  станцыі – гародніну, яблыкі і саджанцы.

У майстроў кулінарыі з КУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа”  можна было паласавацца шашлыкамі і блінчыкамі, у кандытараў  райспажыўтаварыства – разнастайнай  выпечкай.

Што вельмі важна і зручна  для тых, хто набываў тавар  вялікай вагой: дазволены  заезд на рынак  аўтатранспарту, куды адразу можна  за-грузіць  поўныя мяшкі і сеткі  запасаў на зіму.

У нядзелю такі ж кірмаш ладзіўся на прывакзальнай  плошчы ў г.п. Гарадзея. Там сваю прадукцыю прадавалі СВК “Гарадзея” і ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”.

22 кастрычніка восеньскі кірмаш зноў зазвініць у Нясвіжы, а 23 кастрычніка – у Гарадзеі.

У Нясвіжы дадатковы гарадскі аўтобус будзе хадзіць па наступных маршрутах: райаграсэрвіс – рынак: 9.15, 10.15, 11.15; рынак – райаграсэрвіс: 10.00, 11.00, 12.30; рынак – Заазер”е: 9.30, 11.30; Заазер”е – рынак: 9.45, 11.45; рынак – завод медпрэпаратаў: 10.30, 12.00; завод медпрэпаратаў – рынак: 10.45, 12.15.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.