Аб барацьбе з карупцыяй

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У райвыканкаме адбыўся інфармацыйна-практычны семінар  на тэму «Роля  і адказнасць кіраўнікоў арганізацый (прадпрыемстваў, устаноў) у сферы  эканамічных адносін і выканання антыкарупцыйнага  заканадаўства». У ім удзельнічалі  кіраўнікі арганізацый раёна, іх намеснікі па  ідэалагічнай рабоце, начальнікі кадравай  службы. Вёў семінар  намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня.

З»яўляючыся глабальнай  праблемай сучаснасці, карупцыя сёння ў той ці іншай ступені ўласцівая для ўсіх  без выключэння  краін свету. Яна падрывае давер народа да ўлады, дэскрыдытуе  рыначныя механізмы сумленнай канкурэнцыі ў эканоміцы, садзейнічае  маштабным злоўжыванням і злачыннасці. Бескампрамісная і  рашучая барацьба з карупцыяй з»яўляецца адным з  цэнтральных звёнаў унутранай палітыкі нашай дзяржавы.

Базай для фарміравання сістэмы  барацьбы з карупцыяй стаў  Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе  з карупцыяй», прыняты 20 ліпеня 2006 года.  Гэта трэці  па ліку антыкарупцыйны  закон з моманту ўтварэння нашай  суверэннай  дзяржавы.

Стан спраў у плане барацьбы з карупцыяй у Мінскай вобласці і нашым раёне  і разглядалі ўдзельнікі  семінару.

Так, памочнік пракурора Нясвіжскага раёна Т.А. Гракун гаварыла  аб дзейнасці органаў пракуратуры і судоў Мінскай вобласці па расследаванні і разглядзе крымінальных спраў аб карупцыі; намеснік начальніка інспекцыі па падатках і зборах па Нясвіжскім раёне, начальнік аддзела кантролю  за арганізацыямі  Г.В. Вітко — аб парадку і арганізацыі праверак прадпрыемстваў, а таксама  аб асноўных парушэннях, якія дапускаюць прадпрыемствы.

Аб рабоце па барацьбе з эканамічнай  злачыннасцю ў нашым раёне расказаў  начальнік штаба РАУС маёр міліцыі А.В. Голікаў.

Са змястоўнай лекцыяй аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь  па барацьбе з карупцыяй і аб Дзяржаўнай праграме па супрацьдзеянні злачыннасці  і карупцыі на 2010-2012 гады выступіў  старшы выкладчык інстытута  бізнесу,  менеджмента і тэхналогій  Белдзяржуніверсітэта А.А. Папоў. Ён асвятліў прычыны, формы і віды карупцыі, яе ўплыў  на сацыяльна-палітычныя  працэсы, абавязкі і адказнасць кіраўнікоў за непрыняцце  захадаў па барацьбе з  карупцыяй і іншыя  важныя моманты.

У канцы семінара былі падведзены  вынікі  ананімнага анкетавання кіраўнікоў, праведзенага ў пачатку мерапрыемства, з дапамогай якога  вывучаўся іх погляд на карупцыю як з»яву, метады барацьбы з ёю і веданне антыкарупцыйнага  заканадаўства.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.