Атрымаў Падзяку Прэзідэнта

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чацвёртага лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Прэм”ер-міністр Рэспублікі  Беларусь М.У. Мясніковіч уручыў  узнагароды шэрагу  прадстаўнікоў  розных сфер народна-гаспадарчага  комплексу краіны. Сярод іх  быў і начальнік  свінагадоўчага комплексу  СВК “Агракамбінат Сноў” І.І. Даўшко. За шматгадовую плённую работу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу ён атрымаў Падзяку Прэзідэнта краіны. Крыху раней Іван Даўшко быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

У “Снове” Іван Іванавіч – з 1980 года (тады гэта быў калгас імя Калініна). Працаваў заатэхнікам  па свінагадоўлі, заатэхнікам-селекцыянерам у гэтай  жа галіне.

– У той час, – расказвае Іван Даўшко, – у рэспубліцы актыўна будавалі  свінакомплексы, і мы прадавалі для іх  запаўнення  племянных свінак, якіх  вырошчвалі ў сябе. За год – каля 3 тысяч галоў. Зараблялі грошы.

У 1988 годзе  спецыяліста прызначылі начальнікам  свінакомплексу, які з часам стаў сапраўднай фабрыкай  вытворчасці свініны – з навейшымі тэхналогіямі, з выдатнымі ўмовамі для працы аператараў. А племянных свінак  вырошчваюць цяпер у Горным Снове  толькі для ўласных патрэб.

Калі І.І. Даўшко прыйшоў у гаспадарку, тут было крыху больш за 7 тысяч свіней. Цяпер – 31 тысяча. Да канца года мяркуюць  давесці гэты паказчык да 33 тысяч. Сярэднясутачная  прывага свіней на дарошчванні і адкорме складае 640 грамаў, у тым ліку на адкорме – 710 грамаў.  Свініны за 10 месяцаў 2011 года атрымана  5917 тон. А плануюць штогод атрымліваць 7200 тон.

Свінакомплекс у агракамбінаце  пастаянна рэканструіруецца, абнаўляецца. Вось і цяпер будуюць тры  адкормачнікі. Яны прыйдуць на змену старым будынкам, якія служаць з 1974 года. Такім чынам, усе работы на рэстаўрацыі “старажылаў” не адаб”юцца негатыўна на аб”ёмах вытворчасці мяса.

– Мы хочам упэўнена замацавацца  на лічбе 7200 тон. І яшчэ паставілі далейшую задачу – змяншаць затраты, каб свініна стала таннейшай. У вытворчасці працаваць  навучыліся, трэба ўшчыльную  заняцца эканомікай, – апавядае далей Іван Іванавіч.

Свінакомплекс СВК “Агракамбінат Сноў”  займае вядучае месца сярод  аднатыпных прадпрыемстваў Беларусі. І прыемна, што дасягненні  калектыву, яго кіраўніка заўважаны кіраўніцтвам краіны.

– Гэтая ўзнагарода – заслуга і спецыялістаў, і радавых работнікаў, – кажа Іван Іванавіч. – Добры ў нас калектыў. Будзем і далей  працаваць  па поўнай праграме.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.