Да ўвагі перавозчыкаў пасажыраў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З 5 кастрычніка 2011 года пачала дзейнічаць пастанова  № 93 ад 20 верасня 2011 года Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, якая ўнесла дапаўненне ў санітарныя нормы і правілы № 11-10-94 «Санітарныя правілы  па гігіене працы вадзіцеляў аўтамабіляў», зацвер-джаныя Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 1994 года.

На падставе Закона  Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 1993 года «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», у рэдакцыі  Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2000 года, палажэння Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2000 года №1331, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пастанавіла  дапоўніць пункт 8.4 Санітарных норм і правіл № 11-04-94 наступным  зместам:  для выключэння магчымасці забруджвання верхняй вопраткі  пасажыраў і іх багажу,  салон  аўтамабіля павінен утрымлівацца ў чысціні. Абшыўка салона і пасажырскія сядзенні не павінны мець механічных пашкоджанняў і бачных забруджванняў. Пры гэтым, павінны быць утвораны неабходныя ўмовы для правядзення рэгулярнай чысткі і ўборкі салона і багажнага аддзялення па  меры іх забруджвання.

У дадатак да патрабаванняў да транспартных сродкаў,  філіял Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці яшчэ раз нагадвае ўсім перавозчыкам пасажыраў транспартнымі сродкамі катэгорыі М1 і М2, у прыватнасці аўтамабілямі-таксі, што на маршрутах у рэгулярных і нерэгулярных зносінах перавозкі пасажыраў неабходна выконваць з рэгістрацыйнымі знакамі тыпу 13 (з жоўтымі нумарамі). Гэта норма прадугледжана Дзяржаўным стандартам  Рэспублікі Беларусь СТБ 914-99, які  ўведзены ў дзеянне пастановай № 36 ад 30.06.2010 года Дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь з 01 кастрычніка 2010 года.

За парушэнне пункта № 219, па санітарным стано-вішчы салона  транспартнага сродка, ці пункта № 8, за выкарыстанне транспартнага сродка для перавозкі пасажыраў без адпаведных рэгістрацыйных знакаў,  правіл аўтамабільных  перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.06.2008 года  № 972, перавозчыкі пасажыраў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулу № 18.14 частка 5 КоАП у памеры ад 0,5 да 4 базавых велічынь.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.