Для набыцця вопыту

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак у нашым раёне прайшоў выязны абласны семінар для асоб, якія стаяць у рэзерве кіруючых кадраў на пасады першых намеснікаў старшынь, начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў. Яго тэмай стала практычнае навучанне, развіццё кіраўніцкіх здольнасцей, пашырэнне кругагляду асоб, якія стаяць у кадравым рэзерве.

У рабоце семінара прымалі ўдзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віталь Грышанаў, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, першы намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Коршун, старшыня Мінскага абласного аграпрамысловага саюза, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, першыя намеснікі старшынь, начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў, асобы, якія стаяць у рэзерве кіраўніцкіх кадраў на замяшчэнне пасад першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу.

Адкрыў семінар начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, які расказаў аб праграмме правядзення, мэтах і задачах мерапрыемства.

Пасля гэтага ўдзельнікі семінара рушылі па аб”ектах, на прыкладзе якіх па-знаёміліся з рацыянальнай арганізацыяй сельгасвытворчасці.

Так, на малочнатаварнай ферме «Жанкавічы» ААТ «Новае жыццё» дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Ратомскі пазнаёміў гасцей з арганізацыяй утрымання жывёлы ў пабудаваных памяшканнях, з узвядзеннем трэцяга будынка радзільнага і сухастойнага ад- дзяленняў (фота 1), а на МТФ «Наруцавічы” расказаў аб асаблівасцях рэканструкцыі фермы для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы.

Фотография 2

У ААТ «Грыцкевічы» ўдзельнікі семінара ў ходзе агляднай экскурсіі пазнаёміліся з МТФ «Мацылёўшчына», каментарый па якой даў дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Малахвей, а ў СВК «Агракамбінат Сноў» – з будаўніцтвам біягазавага комплексу ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекту ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі, пра які расказаў кіраўнік агракамбіната Мікалай Радаман (фота 2).

З новымі тэхналогіямі ў даенні і ўтрыманні фуражных кароў удзельнікі семінара пазнаёміліся на прыкладзе работы даільных робатаў «Астранаўт А 3» на новым робатызаваным кароўніку МТФ «Вялікая Лысіца» СВК «Гарадзея». Па ферме гасцей правёў з падрабязнымі каментарыямі старшыня гаспадаркі Мікалай Салавей.

Апошнім пунктам маршруту быў цэх па вытворчасці цукру і дробнай фасоўкі ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» (фота 3). Там жа, у зале пасяджэнняў камбіната, прайшло пленарнае пася джэнне семінара. На ім былі разгледжаны пытанні селекцыі і ўтрымання жывёлы, набыцця сучаснай тэхнікі і абсталявання, замацавання маладых спецыялістаў і іншыя.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.