“Глядзі на жыццё аптымістычна, праяўляй ініцыятыву і сумленна працуй”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб рабоце на новым робатызаваным кароўніку МТФ “Вялікая Лысіца”  ў СВК “Гарадзея” расказвае заатэхнік-селекцыянер Аксана Бяздольная

У першай палове дня маладыя спецыялісты, што сабраліся на злёт, раздзеленыя на групы ў адпаведнасці з галінамі эканомікі раёна, наведалі з экскурсіямі прамысловыя, сельскагаспадарчыя і сацыяльныя аб”екты Нясвіжчыны, тым самым маючы магчы-масць свамі вачыма ўбачыць, як развіваецца раён, і сфарміраваць сваё меркаванне аб  перспектывах.

Фотография 2

Экскурсію па цэху ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” праводзіць галоўны інжынер прадпрыемства Алег Ярашэвіч

А ў тры гадзіны дня маладыя прадстаўнікі розных прафесій, іх кіраўнікі, начальнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні пасялковага і сельвыканкамаў, работнікі ідэалагічных і кадравых службаў арганізацый сабра-ліся ў актавай зале раённага Цэнтра культуры і адпачынку. Іх прывітала кіраўніцтва раёна ў асобе старшыні раённага выканаўчага камітэта Івана Крупко. Для маладых людзей ён зрабіў невялікі экскурс у гісторыю нашага славутага краю. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Нясвіж неаднаразова падвяргаўся нашэсцям, перажываў разруху і пажары, але кожны раз, дзякуючы працы, таленту і любові жыхароў да сваёй малой радзімы, ён адраджаўся зноў і зноў. Кіраўнік раёна таксама выказаў спа-дзяванні, што кожны сённяшні малады спецыяліст усведамляе сваё дачыненне да гісторыі нашага краю, будзе ёю ганарыцца і ўнясе свой уклад у працяг слаўных традыцый, закладзеных нашымі вялікімі продкамі. Бо невыпадкова Нясвіж рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб”яўлены культурнай сталіцай Беларусі на 2012 год. Пасля поўнага завяршэння рэстаўрацыйных работ, музеефікацыі залаў у замку князёў Радзівілаў і ўводу ў эксплуатацыю  баз адпачынку экатурызму, чацвёртым стоўпам, які будзе падтрымліваць і істотна ўмацоўваць эканоміку рэгіёну разам з прамысловасцю, сель-скай гаспадаркай і прыватным бізнесам, стане турыстычная сфера. Старшыня райвыканкама таксама выказаў упэўненасць, што розум, талент і энергія маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў працоўныя калектывы, заўсёды будуць запатрабаваны на Нясвіжчыне.

Фотография 3

Падчас наведвання Гарадзейскага буракапрыёмнага пункта ААТ “Гарадзейскі  цукровы камбінат”

Асаблівыя словы настаўлення знайшоў і дырэктар ААТ “Юшавічы” Віктар Азарка, які адзначыў, што сіла і поспех заўсёды на баку тых, хто не баіцца працы і з першых дзён шчыруе для добрай славы сваіх прадпрыемстваў. А пачынаць свой працоўны шлях на Нясвіжчыне – гэта асаблівы гонар і асаблівая адказнасць.

Шаснаццаці маладым спецыялістам 2010 года, якія паспелі зарэкамендаваць сябе як добрасумленныя работнікі і актывісты грамадскага жыцця сваіх працоўных калектываў і раёна ў цэлым, старшыня райвыканкама ўручыў памятныя падарункі. Сярод іх – майстар ДРБУ №168 Максім Ігнашэвіч, майстар вытворчасці Нясвіжскага філіяла ААТ “Клецкая крыначка” Алена Сцепановіч, механік на мясаперапрацоўчай вытворчасці СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксей Якавец, педагог Цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна  Іна Мамчыц, загадчыца аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю РЦКіА Таццяна Вайцяховіч і іншыя. З актыўнымі, ініцыятыўнымі, творчымі маладымі людзьмі, якімі сёння Нясвіжчына па праву можа ганарыцца, прысутныя пазнаёміліся падчас прагляду відэафільма. У  ім пра сябе расказалі маладыя спецыялісты мінулых гадоў: галоўны эканаміст ЗАТ “1 Мая” Дзяніс Дзішук, мастацкі кіраўнік Грыцке-віцкага СДК Юрый Кабяк, настаўніца гісторыі Сноўскай СШ Дзіяна Рымашэўская, урач-тэрапеўт Нясвіжскай ЦРБ Кацярына Богдан і іншыя.

Фотография 4

Вольга Сцепановіч уручае членскі білет БРСМ участковаму інспектару міліцыі  лейтэнанту Уладзіміру Піваварчыку

А начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вольга Макарава расказала аб рабоце моладзі раёна ў 2010-2011 гадах і планах на будучыню, праілюстраваўшы сваё выступленне мультымедыйнай прэзентацыяй, і таксама параіла маладым спецыялістам не заставацца ў баку ад актыўнага, вясёлага і цікавага жыцця, імкнуцца наперад. У святочнай абстаноўцы папоў-ніліся і шэрагі самай шматлікай мала-дзёжнай грамадскай арганізацыі раёна – БРСМ, якая сёння налічвае амаль 2300 актывістаў. Першы сакратар  Вольга Сільвановіч і член Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь, ветэран піянерскага камсамольскага руху, былы дырэктар Дома піянераў Вольга Сцепановіч уручылі членскія білеты пятнаццаці маладым, энергічным людзям, якія прыбылі сёлета працаваць у раён.

Слова трымаў таксама галоўны інжынер ААТ “ПМК-218” Дзмітрый Шэўчык, які ў 2007 годзе скончыў Брэсцкі політэхнічны ўніверсітэт. У яго словах адчуваліся гонар за сваю працу і ўдзячнасць калектыву за падтрымку і дапамогу на пачатку працоўнага шляху. А маладому папаўненню юнак параіў глядзець на жыццё аптымістычна, праяўляць ініцыятыву і сумленна працаваць – гэта менавіта і ёсць, на яго думку, тыя няхітрыя складнікі поспеху.

Выдатным падарункам для ўсіх, хто сабраўся ў зале, стаў святочны канцэрт, пастаўлены сіламі, безумоўна, творчых і крэатыўных маладых спецыялістаў – Алесі Баталавай, Веранікі Гурло, Ганны Лысенкі, Таццяны Вайцяховіч і Паўла Казлова, якім дапамагалі старэйшыя калегі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.