… І атрыманне даходу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мноства акуратных невялікіх прамавугольнікаў (дзялянак), памерамі 10-25 квадратных метраў, разбіта доследнае поле Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі. Тут выпрабоўваюцца сарты збожжавых азімых.

– Вось тут у нас закладзена 10 сартоў азімага трыцікале, прычым выпрабоўваюцца новыя сарты гэтай культуры, выве-дзеныя нашымі айчыннымі селекцыянерамі. А тут праходзяць конкурсныя выпрабаванні розныя сарты азімай пшаніцы, – расказала загадчыца сортаўчастка Іна Стражнікава. Яна пры гэтым паведаміла: сёлета шэрагу сортавыпрабавальных станцый, у тым ліку Нясвіжскай, перада-дзены на выпрабаванні два сарты цвёрдай пшаніцы, якія атрымалі назвы «Паўлінка» і «Вераніка» і выведзены навукоўцамі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта краіны.  Гэта сарты павышанай якасці, прыдатныя для выпечкі белых хлебабулачных вырабаў. Калі яны пацвердзяць гэтую якасць ужо на доследных палях, то мы атрымаем шанц мець тыя ж булкі са сваёй, айчыннай цвёрдай пшаніцы…

На станцыі штогод закладваецца каля 1000 сортадоследаў.  Насенне раслін сеюць на ідэальна падрыхтаваных участках, пры гэтым дакладна захоўваюць усе неабходныя для іх вырошчвання ўмовы, усе агратэхнічныя прыёмы.

На доследных дзялянках Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі выпрабоў-ваюць практычна ўсе збожжавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі, кукурузу, а таксама лекавыя травы, шматгадовыя і аднагадовыя кармавыя травы. Асаблівая ўвага да тых сартоў, якія прэтэндуюць на атрыманне патэнта.

На станцыі займаюцца патэнтаваннем і пладовых. Для таго, каб мець тыя ж узоры пладовых культур, або, як кажуць тут, мець у сябе жывую калекцыю, тут заклалі спецыяльны ўчастак.

Штогод праходзяць выпрабаванні 100 -120 сартоў цукровых буракоў, каля 100 сартоў кукурузы, 19-20 сартоў бульбы. Прычым, на станцыю звяртаюцца з адпаведнымі заяўкамі не толькі айчынныя селекцыянеры і арганізацыі, але і замежныя. Напрыклад, тут праводзяцца выпрабаванні збожжавых, якія прыходзяць, практычна, з усіх краін Еўропы. У ліку пастаянных кліентаў станцыі – вядомая нямецкая фірма «КВС», насенне кукурузы якой карыстаецца папулярнасцю ў многіх гаспадарках.

Звычайна 30-35 % сартоў  уключаецца ў Дзяржаўны рэестр і прапануецца  гаспадаркам для вырошчвання.

Не так даўно на Нясвіжчыну прыяз-джалі прадстаўнікі іншых сортавыпрабавальных станцый і ўчасткаў краіны разам з прадстаўніком цэнтральнага ведамства – Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаваннях і ахове сартоў раслін. Вывучалі вопыт  – якасць і методыку закладкі сортадоследаў, увогуле – іх тэхналогію, падрыхтаванасць участкаў; глядзелі, ці ёсць ва ўсім гэтым пэўныя парушэнні – уся арганізацыя справы ў нясвіжцаў па сортавыпрабаваннях прызнана найлепшай.

Каля 5 гадоў таму залажылі на станцыі свой сад, адвялі пад яго 50 гектараў. Дзякуючы намаганням зусім невялікага калектыву і ў першую чаргу вядучага спецыяліста-садавода Сяргея Траццяка, выдатны сад атрымаўся. Сёлета з першых пасаджаных гектараў тут знялі першы ўраджай – 25 тон яблыкаў, большую частку іх практычна тут жа рэалізавалі. У маладым садзе ёсць свой матачна-чаранковы ўчастак, а таксама гадавальнік. Апошні створаны ў асноўным з мэтай вырошчвання пасадачнага матэрыялу для яго рэалізацыі іншым арганізацыям і гаспадаркам, насельніцтву. І гэты пасадачны матэрыял карыстаецца добрым попытам. За ім прыязджалі нават з Клецкага раёна, які добра вядомы сваёй садаводчай гаспадаркай «Зубкі». Цяпер на Нясвіжскай станцыі ўзводзяць сховішча садавіны на 500 тон.

Менавіта на атрыманне найбольшага даходу скіравана чыста гаспадарчая дзейнасць станцыі. Напрыклад, тут маюць і сваю невялікую жывёлагадоўчую ферму, на якой утрымліваюцца на адкорме 350 бычкоў. Рэнтабельнасць ялавічыны на ўзроўні 35-38 % (агульная рэнтабельнасць станцыі, па ўсіх кірунках, складае каля 45 %).

Станцыя нядрэнна зарабляе на бульбе. Як расказаў яе дырэктар Уладзімір Хлябковіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук,  летась устанавілі партнёрскія адносіны з пакупнікамі з Мурманскай вобласці. Прыехалі яны і сёлета, і менавіта па бульбу Нясвіжскай станцыі. Яна прывабіла сваімі смакавымі якасцямі, а галоўнае – тым, што праляжала амаль у поўнай захаванасці, па сутнасці, да новага ўра-джаю – да чэрвеня. І справа тут не ў пэўных асаблівасцях клубняў, а ў асаблівасцях уборкі і перавалкі. Так, усе металічныя пруткі транспарцёраў бульбакапалак на станцыі «адзяваюць» у гумавыя абалонкі; бульба адразу ж на полі фасуецца ў сеткі. Вельмі ашчадны рэжым, мінімальна магчымая колькасць перагрузак і перавалак – такіх прытрымліваюцца прыёмаў і метадаў пры ўборцы “другога хлеба”.

Частку зямельных плошчаў тут займаюць вострадухмяныя культуры – кмен, каляндра, якія таксама прыносяць неблагі даход, асабліва апошнім часам, калі паўсталі праблемы з валютай і перапрацоўчым прадпрыемствам краіны стала нявыгадна купляць гэтыя культуры за межамі краіны, што яны звычайна рабілі раней. Несвіжане займаюцца гэтымі культурамі ўжо 6 гадоў, няблага асвоілі тэхналогію іх вырошчвання.

Яшчэ зарабляюць тут  на вырошчванні і продажы элітнага насення (насення высокіх рэпрадукцый збожжавых), а таксама бульбы, збожжабабовых.

Ужо даўно выпрабоўваюць пэўныя сарты сланечніку, соі, шмат увагі ўдзяляюць кукурузе, якая ўсё шырэй выкарыстоўваецца на зерне.

У калектыве  працуе шмат добрых  людзей. Дырэктар  Уладзімір Хлябковіч назваў самых-самых.  Гэта галоўны бухгалтар Ганна Абрамовіч, загадчыца  сортаўчастка Іна Стражнікава,  аграномы Сяргей Карачун, Алена  Азярчук і Дзмітрый Бяганскі, аграном-садавод  Сяргей Траццяк, механізатары Аляксандр Шалоха,  Аляксандр Дучынскі і Анатоль Навоша, вадзіцель Міхаіл Мароз, галоўны заатэхнік  Сяргей Шаўчук, жывёлавод Уладзімір Ладзята, рабочая  сада Валянціна Татур.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.