І веды, і вопыт

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дванаццаты год працуе ў ДЭУ № 65  РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» начальнік аддзела механізацыі і энергетыкі Дзмітрый Уладзіміравіч Толкач.

У калектыве яго характарызуюць  як адказнага, разважлівага  спецыяліста, які ўмее ладзіць  з людзьмі  і выдатна ведае сваю справу. «Гаспадарка» Дзмітрыя Уладзіміравіча — гэта 54 адзінкі дарожнай тэхнікі. Яе закупка, далейшая работа, наяўнасць запчастак, кваліфікацыя вадзіцеляў — усё гэта  ў веданні начальніка ад-дзела.

І, мяркуючы па граматах раённага выканаўчага  камітэта і свайго прадпрыемства, якімі неаднаразова ўзнагароджваўся Дзмітрый Уладзіміравіч, тэхнічнае забеспячэнне ДЭУ № 65 — у надзейных руках.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.