На першым працоўным месцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Любое кіраўніцтва ахвотна прымае на работу маладога перспектыўнага супрацоўніка, спадзяючыся, што з яго «вырасце» высокакваліфікаваны спецыяліст. А маральная падтрымка, увага і дапамога старэйшых калег, згадзіцеся, шмат у чым будуць спрыяць таму, каб новы член працоўнага калектыву змог у поўнай меры прымяніць на практыцы ўсе атрыманыя ў навучальнай установе веды. Гэта добра разумеюць і ў СВК «Агракамбінат Сноў». Таму сёння аб абранай прафесіі Анатоль Дзямянка і Уладзімір Бурновіч (на здымку), маладыя інжынеры-электрыкі, ні разу не пашкадавалі. Чатыры месяцы таму яны па размеркаванні прыбылі ў гаспадарку. Родам Анатоль са Стаўбцоўскага раёна, а Уладзімір — наш зямляк, жыхар горада Нясвіжа. Вышэйшую адукацыю юнакі атрымалі ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, дзе, як адна-групнікі, і пасябравалі.

— У агракамбінаце нас цёпла прынялі, — успамінаюць маладыя спецыялісты. — Дапамагалі і падказвалі ва ўсіх пытаннях.

Сёння сябры ўнікаюць у сутнасць работы, каб быць у курсе ўсіх спраў, набіраюцца вопыту, а затым за імі бу-дзе замацавана пэўная спецыялізацыя. Прызнаюцца: працаваць у адной з лепшых сельскіх гаспадарак рэспублікі — вельмі цікава і адказна. І самае галоўнае — ёсць магчымасць чамусьці новаму навучыцца. Так, у іх абавязкі ўваходзіць і абслугоўванне па электрычнай частцы даільнага абсталявання на фермах, а гэта «Карусель-паралель» і «Ёлачка». У хуткай будучыні ў агракамбінаце з»явіцца і рабатызаваная ферма, будуюць яе ў вёсцы Друцкаўшчызна. Даводзіцца маладым лю-дзям працаваць і ў басейне з сучасным абсталяваннем. Яны з такім натхненнем і захапленнем распавялі мне,  як арганізавана там сістэма абеззаражвання вады іанізацыяй і ультрафіялетам, а таксама аб рабоце спецыяльных вадзяных масажных установак, аб рэгуляванні мікраклімату ў будынку.

Дарэчы, Анатолю больш па душы праца з электронікай. Як расказаў хлопец, яму пашчасціла прымаць  удзел у наладцы абсталявання новага бульбасховішча, якое пабудавана ў агракамбінаце па сучаснай нямецкай тэхналогіі. Так, пасля засыпання ў камеры бульбы, яго дзверы аўтаматычна зачыняюцца. У камерах размешчаны датчыкі, ад якіх уся інфармацыя аб стане прадукцыі паступае ў камп»ютар. Выбіраецца патрэбная праграма захоўвання, напрыклад, «бульба» — «бульба насенная», і аўтаматычна ўключаецца патрэбны рэжым з вызначанай тэмпературай, вільготнасцю. Сочыць за мікракліматам у камерах таксама камп»ютар. Калі, напрыклад, там раптам падымаецца вільготнасць, аўтаматычна адчыняюцца форткі і ўключаецца вентылятар, які і абдувае прадукцыю.

Сябры шчыра прызнаюцца, што работы шмат. Але яны не сумуюць, адносяцца да сельскай працы з павагай і асаблівай адказнасцю. Пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі з   гаспадаркі з»язджаць не плануюць. Так, напрыклад, Уладзіміру гаспадарка прадаставіла кватэру, у якой ён з жонкай Святланай гадуе маленькую дачушку Веранічку. Малады чалавек кажа, што на сённяшні дзень у яго ёсць усё, што неабходна для жыцця: моцная сям»я, добрая работа, утульная кватэра. Аб чым  можна яшчэ марыць? Дарэчы, Анатоль у хуткім часе таксама плануе згуляць вяселле. Яго выбранніца ў наступным годзе скончыць вучобу на педыятрычным факультэце Беларускага медыцынскага ўніверсітэта і мае намер размеркавацца па месцы работы мужа.  А ён, у сваю чаргу, ужо з першага працоўнага дня настойлівасцю і добрасумленнай працай імкнецца набыць павагу калег і кіраўніцтва гаспадаркі, якое абяцала ў будучым дапамагчы маладой сям»і вырашыць жыллёвую праблему.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.