На шляху да дасканаласці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Без малога два дзясяткі гадоў  пасля заканчэння  Віцебскай ветэрынарнай акадэміі  аддала  жывёлагадоўчай галіне СВК «Гарадзея» Наталля Эдуардаўна Бусько. 15 з іх — на пасадзе галоўнага ветэрынарнага ўрача.

З першага позірку на гэту невысокую далікатную жанчыну цяжка паверыць, што на яе плячах  ляжыць такі вялікі груз адказнасці.  У яе веданні, акрамя  непасрэдна  ветэрынарнай работы,  і кармленне і ўтрыманне статку, і жывёлагадоўчыя кадры. І ўсе гэтыя накірункі трэба як належыць  арганізаваць і скаардынаваць.

— Першыя тры гады былі вельмі складанымі, — прызналася ў нашай гутарцы  Наталля Эдуардаўна. — Ні раніцай, ні вечарам не пакідала адчуванне цяжару адказнасці. Шмат было трывогі. Але паступова ўсё ўсталявалася, дайшло да  аўтаматызму. Дапамог вопыт і падтрымка калег.

— Усе нашы гарадзейскія спецыялісты, якія працуюць з жывёлай, — падкрэсліла Наталля Эдуардаўна, — вельмі  моцныя і надзейныя.  Мы разам стараемся папярэджваць праблемныя сітуацыі, а калі яны і  ўзнікаюць, хутка знаходзім аптымальнае выйсце.

А на пытанне, што дапамагае столькі гадоў  трымацца на такой  нялёгкай для жанчыны рабоце, мая суразмоўца  адказала, што гэта, у першую чаргу, цікавасць і жаданне вучыцца, пазнаваць нешта новае.

— Цікава лячыць, цікава  арганізоўваць работу, — гаворыць Наталля Эдуардаўна. — Ды і чалавек  я пастаянны. Унікнуўшы ў нешта, хочацца дабівацца ў ім дасканаласці. А гэта працэс бясконцы.

І сапраўды, галоўны ветурач «Гарадзеі» і сёння пастаянна самастойна вучыцца — чытае шмат спецыяльнай літаратуры, у тым ліку і ў інтэрнэце, абменьваецца  вопытам з калегамі.

І што яшчэ адметна, дык гэта тое, што сваё захапленне справай Наталля Эдуардаўна  перадала і свайму сыну. У наступным годзе ён закончыць  апошні курс Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, дзе некалі  вучылася і яго мама.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.