Свой «хлопец»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Перад Васілём узнікла праблема: што падарыць бацьку на  дзень нараджэння? Каб і прыемна было, і арыгінальна, і на добрую памяць. Пасля пэўных намаганняў  дадумаўся…

Тэлефануе сын бацьку і кажа:

– Слухай, тата, у мяне да цябе просьба. Праз колькі дзён да вас заедзе адзін хлопец, дык няхай ён у вас пажыве, месяц-другі, пакуль не ўладкуецца на працу. Ён вельмі хоча жыць у Нясвіжы. Сустрэнь яго добра, накармі, абагрэй, ну і ўсё такое.

На другім канцы проваду бацька ўздыхнуў, а потым сказаў:

– Ну, як трэба, то хай едзе ўжо…

А калі прыйшла жонка, Федзя (бацька Васіля)  разышоўся:

– Навошта нам нейкі хлопец? Вось яшчэ не хапала! Дадумаўся…

– Ну, чаго ты шуміш? – аса-дзіла жонка. – Сын жа просіць. Месца ў нас хапае, тры  пакоі на дваіх. Няхай жыве.

Федзя яшчэ трохі павыступаў, потым заціх.

Праз тры дні  да хаты пад”ехала машына, з яе выйшаў вясёлы малады чалавек і сказаў:

– Я прывёз вам падарунак ад сына – “хлопца”.

– Дзе ж ён? – недаўменна спытаў Фёдар.

Усміхаючыся, госць дастаў аднекуль невялікі пакунак, у якім сядзеў… маленькі блакітны папугайчык.

– Вось гэта і ёсць  ваш новы жылец, ваш “хлопец”.

Узрадаваны Фёдар падзякаваў юнака за жывую перадачу і панёс  падарунак у хату.

– Ах, сынок, ну, Васілёк, дагадзіў-такі бацьку! Не забыў, што я даўно  марыў займець папугая.

Гаспадар зрабіў гадаванцу клетку, купіў корму і ўсё неабходнае. А імя хвалістаму папугайчыку яны з жонкай выбралі аднадушна: Рома.

Цяпер, як толькі Федзя вяртаецца з работы, падыходзіць да клеткі:

– Здароў, Рома! Ну, як справы, “хлопец”?

Неўзабаве Рома падрасце і гаспадары навучаць яго гаварыць, аб чым толькі й мараць.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.