У дапамогу фарміраванню прававой культуры насельніцтва

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

20 кастрычніка на базе Нясвіжскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбыўся абласны семінар на тэму «Публічныя бібліятэкі ў дапамогу фарміраванню прававой культуры насельніцтва». Яго ўдзельнікі —  бібліёграфы цэнтральных бібліятэк Мінскай вобласці — упершыню наведалі Гарадзейскую, Сноўскую, Нясвіжскую раённую (на фота 1) бібліятэкі.

У Нясвіжскай раённай, Сноўскай і Ланскай бібліятэках ужо 9 год працуюць цэнтры прававой інфармацыі. Галоўная іх мэта — найбольш поўнае задавальненне карыстальнікаў прававой інфармацыяй, павышэнне прававой культуры насельніцтва. Цэнтры прававой інфармацыі аснашчаны кампьютарнай тэхнікай, для іх набыты электронныя банкі даных з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «Эталон», што дазваляе ажыццяўляць хуткі і якасны пошук дакументаў. Паслугамі карыстаюцца студэнты юрыдычных факультэтаў, навучэнцы школ, індывідуальныя прадпрымальнікі, служачыя розных прадпрыемстваў, пенсіянеры, беспрацоўныя. Бібліятэкі прапануць як друкаваныя, так і электронныя нарматыўныя дакументы. Да  80 % запытаў чытачоў рэалізуюцца ў аўтаматызаваным рэжыме.

Дзейнасць бібліятэк па фарміраванні прававых ведаў  накіравана, у асноўным, на падрастаючае пакаленне — вучняў школ, ліцэя, каледжа. З імі бібліятэкары праводзяць шэраг розных мерапрыемстваў: брэйн-рынгі, урокі прававых ведаў,  агляды нарматыўных дакументаў. Для дарослых чытачоў больш актуальныя сустрэчы з юрыстамі, тэматычныя кансультацыі. У бібліятэках арганізуюцца кніжныя выставы па найбольш хвалюючых тэмах: «Дзеці пад аховай дзяржавы», «Закон на абароне сям»і», «Дзяржаўная падтрымка дзяцей-інвалідаў» і іншыя.

Удзельнікаў семінара цікавілі практычныя пытанні дзейнасці ўстаноў культуры: прадастаўленне прававой інфармацыі пры адсутнасці электроннага банка даных «Эталон» у Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэцы, падрыхтоўка і распаўсюджванне бібліяграфічных спісаў прававой тэматыкі раённай бібліятэкай, работа цэнтра прававой інфармацыі ў Сноўскай сельскай бібліятэцы.

Фотография 2

Сноўская бібліятэка работу з дзецьмі прадэманстравала наглядна: увазе гасцей быў прапанаваны тэатралізаваны ўрывак з дзіцячага спектакля «У суд паступіла заява» (фота 2).

Бібліёграфы былі прыемна ўражаны прыгажосцю горада, гасціннасцю несвіжан, цёплым абрадам-сустрэчай. Для іх была арганізавана экскурсія ў ратушу, фарны касцёл і Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.