У Салігорску адкрыўся другі фірменны магазін “Снова”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сярэдзіне кастрычніка ў Салігорску, на вуліцы Кастрычніцкай, 85 адкрыўся другі ў гэтым горадзе  фірменны  магазін СВК  «Агракамбінат Сноў». Размясціўся ён у будынку былога гародніннага магазіна, пасля  рэканструкцыі апошняга.

Новая гандлёвая кропка займае плошчу 170  квадратных метраў, мае дзве залы. У малой размешчаны кандытарскія і віна-гарэлачныя вырабы, у вялікай зале —  уся прадукцыя мяса- і малакаперапрацоўчай  вытворчасці агракамбіната, а таксама  іншыя тавары (крупы, макароны, цукар, чай, кава і г.д.).

Працуе магазін  па метаду  самаабслугоўвання.

Так атрымалася, што ў горадзе побач знаходзіцца яшчэ адзін прадуктовы магазін, і снаўчане з некаторай  асцярогай  чакалі, як пойдуць справы з рэалізацыяй тавараў  у іх фірменным. Два тыдні работы паказалі:  сноўская прадукцыя запатрабавана пакупнікамі.

Першы фірменны магазін  агракамбіната  быў адкрыты ў горадзе шахцёраў  пяць гадоў назад. За год ён акупіўся. Летась, напрыклад, тавараабарот склаў там 15,4 мільярда рублёў, прыбытак — 685 мільёнаў рублёў, рэнтабельнасць — 4,4 %. Сёлета ўжо за 9 месяцаў  тавараабарот  дасягнуў  15,5 млрд. рублёў, прыбытак — 950 мільёнаў, рэнтабельнасць — 6,1 %.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.