Удастоены ўзнагарод

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ветурач ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Дзмітрый Васілеўскі, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, аператар свінакомплексу СВК «Агракамбінат Сноў» Тамара Курыла і галоўны аграном гаспадарчага ўчастка «Карцэвічы» Анатоль Ермаковіч

У пятніцу ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося  ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна,  прымеркаванае да іх прафесійнага свята. З прывітальным словам  да ўсіх, хто сабраўся ў зале, звярнуўся  першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Коршун.

Ён адзначыў, што ў аграпрамысловым комплексе  раёна занятая большая частка  ўсіх  працаўнікоў Нясвіжчыны і іх прафесійнае свята — гэта свята лепшых з  лепшых, тых, каго цэняць і паважаюць  за майстэрства, за адказныя адносіны  да працы, хто сваімі  працоўнымі дасягненнямі  праслаўляе наш край і  ўносіць  важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу раёна.

Анатоль Мікалаевіч таксама коратка ахарактарызаваў асноўныя  моманты развіцця сельскай гаспадаркі  раёна за апошнія гады і  перадаў слова госцю з Мінска — начальніку  галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама Уладзіміру Гурыновічу.

У сваім звароце да прысутных  Уладзімір Аляксандравіч  пад-крэсліў, што яму, як  адказнаму за наш раён  ад Мінаблвыканкама, удвая  прыемна ўручыць  высокія ўзнагароды лепшым  працаўнікам Нясвіжчыны.

Так, Ганаровай граматы Мінаблвыканкама была ўдастоена  аператар свінакомплексу СВК «Агракамбінат Сноў» Тамара Яраславаўна Курыла, ганаровых грамат абласнога  камітэта  сельскай гаспадаркі і харчавання — галоўны  аграном гаспадарчага ўчастка «Карцэвічы» ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» Анатоль Мікалаевіч Ермаковіч і ветурач  ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Дзмітрый Генрыхавіч Васілеўскі, Ганаровай граматы Міністэрства  сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктар  ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс»  Юрый Вікенцьевіч Скрыба.

Яшчэ 54 працаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна былі ўзнагароджаны падзякамі старшыні райвыканкама, якія ўручыў яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Коршун.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.