УВАГА! НЕБЯСПЕКА!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на тэрыторыі нашага раёна, праходзяць магістральныя газаправоды Ямал-Еўропа, Таржок-Мінск-Івацэвічы, адводы да ГРС «Вішнявец», «Нясвіж», «Гарадзея», «Сноў», «Клецк», «Салігорск», перамычкі паміж г/п Таржок-Мінск-Івацэвічы і Ямал-Еўропа і Таржок-Мінск-Івацэвічы і Дашава-Мінск, паралельна з імі – кабелі тэхналагічнай сувязі.

У адпаведнасці з Правіламі аховы магістральных газаправодаў у ахоўных зонах (да 350 метраў па абодва бакі ад газаправода), без пісьмовай згоды з прадпрыемствамі, якія эксплуатуюць іх, ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

– узводзіць любыя будынкі, садзіць дрэвы і кустарнікі ўсіх відаў, складзіраваць кармы, угнаенні і матэрыялы, сена і салому, размяшчаць конявязі, трымаць жывёлу, арганізоўваць вадапоі, нарыхтоўваць лёд, узводзіць праезды і пераезды праз трасы газаправодаў, рабіць прыпынкі транспарту, трактароў і механізмаў, размяшчаць калектыўныя сады і агароды, праводзіць ме-ліярацыйныя, мантажныя, буравыбуховыя і планіровачныя работы, бурыць свідравіны ці шурфы, рабіць пляцоўкі для сельгасавіяцыі, звалкі, спальваць любыя адходы, дапускаць зборышчы людзей і г.д.

Па пытаннях правядзення работ у ахоўных зонах газаправодаў (да 350 метраў па абодва бакі ад газаправода) неабходна звяртацца ў Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, якое знаходзіцца па адрасе: 222603, Мінская вобласць, г.Нясвіж, Нясвіжскае УМГ ААТ «Белтрансгаз».

Тэлефоны для даведак: 5-43-49, 5-55-77, 6-22-04.

За правядзенне работ у ахоўных зонах газаправодаў віноўныя прыцягваюцца да адказнасці. Узведзеныя аб”екты, будынкі – знішчаюцца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.