17 снежня — Дзень беларускага кіно

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вось  ужо  87  год  дзень 17 снежня  з”яўляецца  святочным  для  ўсіх  тых,  хто  мае  дачыненне  да  беларускага  кінематографа,  і  проста  для  яго  аматараў.

Адлік  вядзецца  ад  17  снежня  1924  года,  калі  выйшла  пастанова  Савета  Народных  Камісараў  “Аб  кінавытворчасці  ў  БССР”.  У  гэты  ж  самы  дзень  было  створана  Дзяржаўнае  ўпраўленне  па  справах  кінематаграфіі  і  фатаграфіі – “Белдзяржкіно”.   Праз  2  гады,  у  1926-м,  беларусы  ўбачылі  першы  айчынны  мастацкі  фільм – гісторыка-рэвалюцыйную  стужку  “Лясная  быль”.  Паставіў  яе  рэжысёр  Юрый  Тарыч  паводле  аповесці  Міхася  Чарота  “Свінапас”.  Дарэчы,  імя  Міхаіла  Тарыча  прагучыць  далёка  за  межамі  Беларускай  ССР…   Яшчэ  праз  2  гады  з”явіцца папярэднік сучаснага “Беларусьфільма” –  кінастудыя  “Савецкая  Беларусь”.  Да  пачатку  Вялікай  Айчыннай  вайны  яна  будзе  дзейнічаць  у  Пецярбургу,  а  з  1946-га атрымае  ўсім  нам  знаёмую  назву  – “Беларусьфільм”.

На  сённяшні    дзень   на  гэтай кінастудыі  знята   500  мастацкіх  фільмаў,  некалькі  тысяч  дакументальных  і  100  мультыплікацыйных.

Паступова  расце  колькасць  беларускіх  фільмаў – удзельнікаў   прэстыжных  кінафорумаў,  з”яўляюцца  новыя  імёны,  падрастае  маладое  пакаленне  кінематаграфістаў,  за  якімі  будучыня  гэтага  мастацтва.  Не  апошнюю  ролю  ў  развіцці  нашага  кіно  іграе  Мінскі  міжнародны  кінафестываль  “Лістапад”.  У  гэтым  годзе,  напрыклад,  палітра  яго  ўдзельнікаў  была  надзвычай  яскравай – ад  Бразіліі  да  Паўднёвай  Карэі.  І  стаў,  як  адзначыла   Дыляра  Тасбулатава, –  прадстаўнік  Міжнароднага  журы  кінапрэсы,  кіназнаўца  і  кінакрытык, – “маленькімі  Каннамі”.

Увогуле,  беларускі  кінематограф  падараваў  гледачам  нямала  добрых  карцін.  Сярод  лідэраў  пракату  ў  розныя  гады  былі  такія  знакамітыя  фільмы,  як  “Альпійская  балада”  Барыса  Сцяпанава,  “Людзі  на  балоце”  Віктара  Турава,  “Дунечка”,  “Брэсцкая  крэпасць”  і  многія  іншыя.   Напярэдадні  афіцыйнай  даты,  па  суботах,  з  3  па  17  снежня,  у  Музеі  гісторыі  беларускага  кіно  арганізавана  тэматычная  рэтрапраграма  “Рэкардсмены  кінапракату”.  Яна  прадстаўляе  самыя  “касавыя”  стужкі  за  ўсю  гісторыю  айчыннага кіно,  а  іменна:  “Дзяўчынка  шукае  бацьку” (1959,  рэж.  Леў  Голуб),  “Белыя  Росы” (1982,  рэж.  Ігар  Дабралюбаў),  “Мяне  завуць  Арлекіна” (1987,  рэж.  Валерый  Рыбараў).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.