Далучэнне да спадчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ўся грамадскасць святкавала 120-годдзе з дня нараджэння выдатнага паэта Беларусі Максіма Багдановіча. Не засталіся ўбаку ад юбілею і мы, вучні і настаўнікі ДУА “Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Два тыдні жылі ўсе трапяткім пачуццём прадчування сустрэчы з паэтам. Задоўга да свята вучні працавалі над дакладамі, паведамленнямі, пісалі сачыненні, спрабавалі складаць вершы. Падключыліся і творча працавалі дырэкцыя, гісторыкі, бібліятэкар, педагог-арганізатар – і  ўсё гэта прысвяцілі яму, Багдановічу.

Запалілася  “Зорка надзеі Багдановіча” на літаратурна-музычнай кампазіцыі “Твае напевы не заснулі…”, якая пачалася хвалюючым словам пра паэта настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Святланы Валянцінаўны Шынкевіч. Як многа новага і цікавага даведаліся мы пра лёс і творчасць паэта! Кранулі душу пранікнёныя вершы Багдановіча, якія па-ранейшаму захоўваюць у сабе жыццё, якому ніколі не будзе канца. А песні, напісаныя на яго вершы,  запаланілі сэрца не аднаго ўдзельніка свята!

Пашчыравалі таксама і над афармленнем класнага пакоя, дзе прахо-дзіла свята, і над кніжнай выставай твораў паэта і літаратурных даследчыцкіх прац. З дошкі глядзеў на нас спакойным позіркам, скіраваным  у вечнасць, Максім Багдановіч. Малады і дзёрзкі, летуценны і неспакойны, узнёслы і акрылены, з задуменнымі вачыма на прыгожым, натхнёным твары. Партрэт абрамлены вышыўкай з васількоў. Чыстая сінь гэтых кветак напамінала паэту яго блакітнавокую Радзіму.

Мы ўсе сэрцам далучыліся да паэзіі, да спадчыны вялікага сына Беларусі. А для таго, хто не адкрыў яшчэ для сябе Багдановіча, такая парада: гук-ніце паэта – і ён павернецца да вас ясным паглядам васілька, рассячэ ў вышыні хмурыя аблокі натруджанымі крыламі гордага Лебедзя, і яшчэ здалёк засвеціць вам душа, што пранізлівай зоркай вось ужо колькі гадоў палае над намі гэтак трывожна і ярка.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.