Галоўнае — дабрыня

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пацешнай навагодняй гісторыяй парадавалі сваіх юных выхаванцаў і іх бацькоў педагогі раённага цэнтра  карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У гэтым ім дапамаглі валанцёры  СШ № 4 г. Нясвіжа. Створаныя імі казачныя вобразы  бабы Ягі, яе няўдалага  сынка  Пацяцюні, Вадзяніка, Жабкі і, вядома,  Дзеда Мароза і Снягуркі,  падарылі і юным, і дарослым удзельнікам свята  шмат вясёлых, яскравых уражанняў, а таксама нагадалі,  што быць добрым чалавеку  ўсё ж лепш, чым злосным.

Дзеці з задавальненнем  вадзілі  карагоды вакол ёлкі, пляскалі ў ладкі, віталіся за руку з Дзедам Марозам. Усе яны  атрымалі традыцыйныя  салодкія падарункі  да Новага года,  вельмі дарэчы была і дапамога раённай улады і спонсараў.

Так, старшыня райвыканкама  Іван Крупко ўручыў дырэктару РЦКРНіР Ірыне Душэйка прыстасаванне для  развіцця сэнсарных адчуванняў у дзяцей. Ён таксама  павіншаваў юных удзельнікаў свята, іх бацькоў і педагогаў з Новым годам, пажадаў, каб у іх жыцці было як мага  больш цёплых, добрых хвілін. Прад-прымальнік Мікалай Калеснікевіч  падарыў для патрэб  установы  спецыяльнае аўтакрэсла, а першы сакратар  РК ГА “БРСМ” Вольга Сільвановіч  перадала выхаванцам солодкія падарункі, падрыхтаваныя  пярвічнымі арганізацыямі БРСМ Нясвіжскага хлебазавода  і Нясвіжскага філіяла  ААТ “Клецкая крыначка”.

Завяршыў віншаванні ад спонсараў  дырэктар футбольнага клуба “Гарадзея” Аляксандр Марчанка. Ён таксама  пажадаў дзецям добрых, казачных святаў і падарыў цэнтру  развіваючае абсталяванне, якое дапаможа педагогам вучыць, а іх выхаванцам – вучыцца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.